Удзельнікам хрысціянскага дуэта Laudans далі па 15 сутак пасля канцэрта ў Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Музыкі выступалі з дваровым канцэртам, міліцыя іх затрымала ў той жа вечар
Каталіцкіх вернікаў Андрэя Лугіна і Алёну Палачанскую, удзельнікаў хрысціянскага дуэта Laudans, 21 кастрычніка асудзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Напярэдадні дуэт выступаў з дваровым канцэртам на вуліцы Ангарскай у Мінску. Адразу пасля выступу музыкаў затрымалі і адправілі ў ізалятар на Акрэсціна, распавяла жонка Андрэя Вераніка Лугіна. Назаўтра адбыўся суд, які прызнаў вінаватымі музыкаў і даў кожнаму па 15 сутак арышту.
Раней дуэт выступаў з канцэртам на «плошчы Пераменаў» у Мінску. Алёна выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю падчас вулічных акцый.
Беларускі хрысціянскі гурт Laudans (праслаўленне) - гэта дуэт, які грае ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Іх музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю. Вясной 2017 года трэк гурта Laudans быў прызнаны «Песняй месяца» на беларускім радыё.
Media
Related items
- Ля сцяны паміж Польшчай і Беларуссю правялі малітву, а працэсію ў Варшаве ўзначаліў Будслаўскі абраз
- Анлайн і афлайн: унікальнае кам'юніці ў Беларусі ствараюць вернікі
- Топ-5 навін рэгіёнаў: віншаванне манаха, «Маёвыя», выпускнікі ў касцёлах
- «Перадача не паложана». Святар з Шуміліна працягвае знаходзіцца ў зняволенні
- З вянкамі і паясамі – вось у якіх касцюмах прымалі Першую Камунію дзеці ў Заслаўі