BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пачалася рэгістрацыя на праходжанне праз Святыя Дзверы

Ватыкан будзе прымаць пілігрымаў у Юбілейны Год Міласэрнасці.

Пачалася рэгістрацыя пілігрымаў, якія жадаюць прыняць удзел у мерапрыемствах Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Ватыкане. Гэта можна зрабіць на сайце www.im.va. Рэгістравацца рэкамендуецца асобным людзям і групам. Гэта павінна палепшыць прыняцце пілігрымаў і прадухіліць утварэнне затораў. Кожны зарэгістраваны атрымае бясплатны квіток на юбілейныя мерапрыемствы і спецыяльныя інфармацыйныя матэрыялы.

Перш за ўсё, гаворка ідзе пра праходжанне праз Святыя Дзверы. Пілігрымка будзе ісці спецыяльна створаным маршрутам, які пачнецца ад рымскага Замка Анёла. Падчас працэдуры рэгістрацыі неабходна выбраць дзень пілігрымкі і вызначыць, калі яна будзе адбывацца, раніцай ці ў другой палове дня. 

Другі этап рэгістрацыі ўключае ў сябе так званыя вялікія падзеі або юбілейныя сустрэчы, якія, як чакаецца, прыцягнуць значную колькасць пілігрымаў.

Па словах арганізатараў, папярэдняя рэгістрацыя павінна прычыніцца да лепшага правядзення юбілейных урачыстасцяў, што не азначае, аднак, што асобы, якія не зрабілі яе, не змогуць прайсці праз Святыя Дзверы.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць