BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Першая афіцыйная сустрэча Нунцыя - з кіраўніком МЗС Беларусі

Пасол Ватыкана ўручыў міністру копіі даверчых грамат.

Сваю першую афіцыйную сустрэчу новы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр правёў з Міністрам замежных спраў РБ Уладзімірам Макеем. 30 жніўня адбылася сустрэча кіраўніка МЗС з паслом Ватыкана з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і асноўныя напрамкі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва, паведамляе МЗС.

Нагадаем, 4 верасня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Пачатак у 13.00. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Новы Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр прыбыў у Беларусь 18 жніўня. «Я вельмі рады ступіць нарэшце на беларускую зямлю. Было вельмі цікава назіраць з самалёта, якая ж прыгожая краіна Беларусь! У многім яна нагадала мне пра Венгрыю — так шмат палёў таксама і ў маёй краіне, — сказаў прадстаўнік Папы. — На гэты момант я на 100 працэнтаў гатовы да працы на карысць Касцёла ў Беларусі, для вашай краіны і для людзей у ёй. Але гэта не толькі заданне — гэта яшчэ і радасць для мяне».

Іерарх дадаў, што яго першапачатковай задачай стануць сустрэчы з біскупамі, святарамі, вернікамі і прадстаўнікамі дзяржаўнай улады.   «Спачатку я павінен увайсці ў курс справаў па многіх рэчах — становішча вернікаў у Касцёле, дыялог з Праваслаўнай Царквой і інш., — падкрэсліў прадстаўнік Папы. — У першыя чатыры-шэсць месяцаў маім заданнем стане знаёмства з Касцёлам у Беларусі і людзьмі тут — палітыкамі, біскупамі, вернікамі, святарамі, манахінямі...  Прыблізна ў кастрычніку адбудзецца сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі. Найперш я павінен пазнаёміцца з той рэальнасцю, якая ёсць у Беларусі. Пазней прыйдуць і іншыя задачы».

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць