Чаму мы не хочам чуць мову ў касцёле?
- Автор Павал Міцкевіч
- Опубликовано в Христианский блог
- Комментарии (47)
Адзіная заўвага, якую святары і вернікі з розных рэгіёнаў Беларусі выказвалі наконт новага гомельскага каталіцкага партала - мова. Чаму беларуская мова не з'яўляецца галоўнай на сайце? Адказ просты - бо яна не галоўная і ў нашым касцёле.
Але ніхто, думаю, не будзе спрачацца з тым, што афіцыйная мова Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі - менавіта беларуская. Гэта бясспрэчна для каталікоў з Мінскай вобласці, Заходняй і Паўночнай Беларусі, а вось у нашым, Усходнім рэгіёне, усё па-іншаму. Нават у тутэйшых вёсках мы не сустрэнем беларускамоўных жыхароў. Шматлікія фактары, што паўплывалі на сітуацыю, - блізасць Расіі, занядбанне мовы ў савецкі і цяперашні час, могуць быць нам апраўданнем. Так, мы ўсе гаворым па-руску, бо так сталася без нашага ўдзелу. Але змяніць сённяшнюю сітуацыю, прынамсі ў родным касцёле, мы можам.
Я ведаю, што нам цяжка чуць адзін аднаго, таму не разлічваю, што нехта прыслухаецца да майго меркавання. А прывяду ў прыклад нашага пробашча, якога глыбока паважаюць нават вернікі іншых канфесій і атэісты, а ўжо для нас, парафіянаў, ён бясспрэчны аўтарытэт. Дык вось, ён, паляк, які не ведаў ні слова па-беларуску, за кароткі час змог вывучыць з нуля нашу мову і цяпер часта размаўляе на ёй! Дык ці не сорамна нам? Тым, што нарадзіліся ці ўжо доўга жывуць у Беларусі? Але нам прасцей сказаць: «Не разумеем!» і прасіць размаўляць па-руску, не імкнуцца хоць трохі вучыць мову, якая робіць нас народам, беларусамі, аддаючы сябе ляноце - дарэчы, смяротнаму граху.
Так, мы навучыліся маліцца па-беларуску падчас Імшы - бо гэта закон Касцёла. Можам навучыцца і слухаць па-беларуску чытанні. Як памятаем, пробашч настойліва спрабаваў укараняць практыку чытання Слова Божага на беларускай мове, але... Толькі пяць-дзесяць беларускамоўных венікаў віталі гэта. Калі шчыра, мне сорамна на сваю парафію, калі чую ад іншых каталікоў такое здзіўленне: «У вас чытанні па-руску заўсёды? Дык, можа ў вас не касцёл, а нешта іншае?»
Шкада, што і праз сто год пасля нашых класікаў па-ранейшаму даводзіцца заклікаць беларусаў быць беларусамі. І галоўнай мовай нашага парталу пакідаем пакуль рускую - бо пачуць, зразумець і перадаць Дабравесце Хрыста, безумоўна, куды больш важна за моўныя пытанні. Але ж веру, што зможам і мы быць не проста каталікамі, а беларускімі каталікі. Упэўнены, Бог гэтага хоча.
Похожие материалы (по тегу)
- В Беларуси проходят праздники Первого Причастия – как это было в сельских храмах
- Как в деревнях проходят Майские богослужение, показали на Гродненщине
- «Сезон пилигримок» открыло паломничество из Пинска в Логишин
- «Сделаем католическое ТВ». Два мощных YouTube-проекта запустили священники и монахиня
- Не Голливуд: беларусские священники запустили крутой проект с основой на реальных фактах
Безумоўна унія - крок палітычны, як і ўсе крокі на дзяржаўным ўзроўні. Але.
Па-першае - праваслаўе стала зусім іншым з перамаяўчэннем усходняга цэнтру ў Маскву. Гэта і з'явілася адной з перадумоваў уніі - прэтэнзіі Масквы на Беларускія землі.
Па-другое - уніяцтва атрымала вельмі шырокую распаўсюджанасц ь асабліва сярод сялянаў і дробных феадалаў дзякуючы нацыянальнаму арыентаванню (адна з умоваў уніі - багаслужэнні на беларускай мове) і асвета.
Як бы там не было, але трэба прызнаць, што унія дапамагла захаваць беларускія землі і ад апалячвання і ад уплыву Масковіі ў большай, ці меншай ступені.
А прыход маскоўскага праваслаўя суправаджаўся каланізацыяй Беларусі.
Безумоўна я не лічу праваслаўных ворагамі, толькі тых, хто прапаведвае хрысціянства, а не праваслаўе і верыць у Хрыста, а не ў праваслаўе. Тых, хто не прагне ізноў далучыць маю Беларусь да чужынскай краіны ў якасці калоніі.
Давайте. Только, призывая смотреть правде в глаза, Вы забыли упомянуть о том, что эти же 70% населения двумя столетиями ранее, в конце XVI в., принадлежали к православной церкви, история которой на белорусских землях насчитывала к этому времени почти шесть веков. Понятное дело, что референдума по вопросу подписания Брестской унии в 1596 г. никто не проводил, и, надеюсь, Вы не станете утверждать, что уния была принята в интересах простого народа и православных верующих. Исторический факт - вещь, все-таки, деликатная, и обращаться с ним нужно аккуратно. С подобной "полуправдой" недолго наших православных братьев и во враги записать. Вы ведь этого не хотите?
Паверце вернікаў, якія наведваюць Гомельскі касцёл, ад гэтага не зменшыцца.
Ага, яны больш наведваюць Гомельскі касцёл
Цитирую Зянон:
Хіба ж вы не разумееце, што большасць тых, хто называўся беларусам, нават два сказы па-беларуску не асіляць? У нас па перапісу ледзь не ўсе праваслаўныя, толькі ў царкве яны бываюць раз на год ((
Нацыянальны склад Гомеля па звесткам апошняга перапісу: беларусы - 83,42%, рускія - 10,85%, украінцы - 3,11% , а Мінска: беларусы -79,3%, рускія - 10,0%, украінцы - 1,5% . Аднак у Мінску чытанні праводзяцца на беларускай мове.
Таптацца на мейсцы таксама ня выйсце. Рэальнасць - гэта тое, што мы самі ствараем. Жывучы па вашай лозіцы, мы бы з вамі дагэтуль хадзілі ў набедраных павязках, жылі ў пячорах і займаліся збіральніцтвам.
Жывіце тут і цяпер Рэальнасць ужо іншая. Гісторыю не павернеш назад
RSS лента комментариев этой записи