BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Што значыць, грахі супраць Духа Святога, і які грэх не даруецца?

Новую рубрыку - "Размовы са святаром" - мы пачынаем з тэмы, закранутай нашым чытачом: што азначае, грахі супраць Духа Святога, і які грэх не даруецца? Пра гэта падрабязна распавядае вікарый гомельскай рыма-каталіцкай парафіі айцец Дамінік.

Грахі супраць Святога Духа не могуць быць дараваныя, таму што яны выключаюць тое, з дапамогай чаго адбываецца іх адпушчэнне. Для тлумачэння гэтай з'явы трэба спачатку звярнуцца да крыніцы, якая павучае пра гэты грэх.

 У Евангеллях знаходзім такія словы Езуса:

"Кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, даравана будзе, а хто скажа блюзьнерства на Духа Сьвятога, таму не даруецца." (Лк. 12:10)

"Таму кажу вам: усякі грэх і блюзьнерства даруюцца людзям, а супраць Духа не даруецца." (Мц. 12:31)

Гэтыя словы, аднак, маюць іншы кантэкст. Словы з Евангелля ад Мацвея даюцца ў кантэксце падзей, якія відавочна паказваюць на Божае пасланніцтва Ісуса, на ягоны месійны характар. Мелі месца шматлікія ацаленні, вызваленне чалавека ад улады злога духа. Знакі гэтыя адназначныя, а фарысэі не верылі, лічачы нават, што гэтыя падзеі адбываюцца ад улады д'ябла. Такім чынам, грахом супраць Святога Духа з'яўляецца грэх зжарсьцьвеласьці сэрца супраць Бога. Адрачэнне ад Яго Самога, адрачэнне ад веры. У той жа час гэта з'яўляецца блюзьнерствам, цяжкім грахом супраць першай запаведзі.

У Евангеллі ад Лукі словы пра грэх супраць Святога Духа даюцца ў кантэксце вучэння аб ролі Духа ў жыцці нованавернутых. Езус перасцерагае ад крывадушнасці, ад набожнасці напаказ і ад ўтойвання граху. Паказвае на любоў Бога да вернікаў, да Свайго народу. Таксама папярэджвае аб будучых пераследах з боку іншых людзей. Калі вернік сведчыць аб сваёй веры, то будзе ўзнагароджаны, будзе прыняты Богам. Але ён не можа зрабіць гэта ўласнымі сіламі. Неабходна, каб была дапамога Святога Духа. У гэтым кантэксце з'яўляецца адмова ад веры, адмаўленне яе. Калі гаворка ідзе толькі пра вымаўленыя словы, то гэта можа быць даравана, але калі гаворка ідзе аб адрачэнні ад веры ў сэрцы, гэта становіцца грахом без прабачэння.

У абодвух гэтых ўрыўках грэх супраць Святога Духа разглядаецца як унутраная адмова ад веры, як унутранае адмаўленне Бога. Гэта абраза для Яго, таму што чалавек ставіць сябе вышэй за Бога. У той жа час ён закрывае сваё сэрца супраць ўсіх знакаў прысутнасці Бога і Божага прабачэння. Чалавек становіцца жорсткім грэшнікам.

 

Згодна з катэхізісам вылучаюць пяць грахоў супраць Святога Духа:

1 Грашыць, дзёрзка разлічваючы на Міласэрнасць Божую

2 Адчайвацца або сумнявацца ў Міласэрнасці Божай

3 Працівіцца пазнанай хрысціянскай праўдзе

4 Зайздросціць ласкі Божай, дадзенай бліжняму

5 Адкладваць пакаянне да самай смерці

 

Усе гэтыя намеры сэрца супярэчаць асноўным адносінам хрысціяніна, адмаўляюць веру і закрываюць сэрца на бясплатны дар Святога Духа.

Трэба таксама дадаць, што гэта не азначае аўтаматычнага пазбаўлення магчымасці прабачэння грахоў. Намеры, якія апісаны, не заўсёды з'яўляюцца намерамі канчатковымі. Калі сумленне адчувае сумненне, калі папракае нас за вышэйапісаныя дзеянні і намеры, то значыць, сэрца не закрыта цалкам. Чалавек па-ранейшаму слухае Бога і можа паверыць. Па-ранейшаму можа ўваскрэснуць з духоўнай смерці. Яшчэ дазваляе Богу абудзіць сваё сэрца. Не зграшыў яшчэ грахом супраць Святога Духа.

Для Бога, аднак, няма нічога немагчымага. У Яго сілах пераўтварыць нават самага закаранелага грэшніка.

Last modified onСерада, 22 Май 2013 16:45
Каментары   
+3 #1 Валентин 2013-05-26 21:19
Ксенз Доминик, огромное вам спасибо за такое доходчивое разъяснение!!!! !!!! :lol: Спасибо Богу за вас - наших Священников, которые вразумляют!!!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць