Logo
Print this page

Гомельскі дзіцячы сад для дзяцей з абмежаваннямі забяспечыць кампутарамі каталіцкая арганізацыя

Для больш эфектыўнай і якаснай працы з дзецьмі спецыялістам неабходныя метадычныя матэрыялы і кампутары.

У гомельскім дзіцячым садку № 22 адміністрацыя, выхавальнікі і спецыялісты ўжо дзесяць гадоў вядуць працу па інтэграцыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства. У садку ёсць тры інтэграцыйныя групы і плануецца адкрыць яшчэ адну. Усяго ў садзе 160 дзяцей, інтэгравана ў тры групы 17 дзяцей з абмежаваннямі.

- Для больш эфектыўнай і якаснай працы з дзецьмі спецыялістам неабходныя метадычныя матэрыялы і кампутары, - гавораць у Дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас-Міласэрнасць», якая вырашыла падтрымаць і ўмацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы. - Таксама плануецца правядзенне семінара для супрацоўнікаў садка, якія працуюць з дзеткамі з абмежаваннямі для павышэння прафесійных якасцяў і паляпшэння працы спецыялістаў, а таксама абмену вопытам са спецыялістамі з-за мяжы.

Нагадаем, ДКМ «Карытас-Міласэрнасць» ужо рэалізуе некалькі сацыяльных дабрачынных праектаў у Гомельскай вобласці.

Last modified onЧацвер, 27 Лістапад 2014 08:34
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.