BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Хрысціянін не можа мець адносіны з жывым Богам, верачы ў гараскопы

У некаторых выпадках дзеці могуць пакутаваць з-за грахоў сваіх бацькоў. Напрыклад, калі бацька, маці, бабуля ці дзядуля займаюцца ці займаліся акультызмам.

- Можа быць, вас у дзяцінстве, спрабуючы лячыць ад нейкіх хвароб, вадзілі да бабак-шаптухаў. Але ж народныя лекары з іх «малітвамі» - гэта таксама служыцелі акультызму. Многія з нашых вернікаў пастаянна наведваюць храм, вызнаюць веру ў Бога і ў той жа час зазіраюць у гараскоп: што там чакае на наступным тыдні? Браты, калі ў вас ёсць дома нейкія абярэгі, амулеты і ўсё, што звязана з магіяй, вядзьмарствам, варажбой, акультызмам - проста выкіньце гэтыя рэчы! - заклікаў вернікаў падчас казання пробашч гомельскай каталіцкай парафіі.

Сапраўды, хрысціянства жыве на нашых землях ужо больш за тысячу гадоў, але ад веры ў паганскіх багоў, дакладней у забабоны, ніяк не адвыкнем. Бо значна прасцей загадаць жаданне, заплаціць вядзьмарцы грошы за «лячэнне» ад хваробы або «чары», чым шукаць жывога Бога, мець з ім узаемаадносіны, выконваць Ягоную волю.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць