Апошняя запалка. Што ад мяне хоча Бог, і што я магу Яму даць?
- Written by Павел МИЦКЕВИЧ, Katolik.life
- Published in Хрысціянскае меркаванне
- Add new comment
Аднойчы ў храме кудысьці прапалі запалкі, а да Імшы заставалася ўсяго пяць хвілінаў...
Люблю святую Імшу ў будні дзень. Людзей мала, ціха, камерна. Неяк у адзін з такіх вечароў у храме, за хвілін пяць да пачатку службы, у сакрыстыі кудысьці прапалі запалкі. А ўжо даўно пара запаліць свечкі на алтары. У бабулек у залі, вядома, агеньчыку не знайшлося, у мяне ў заплечніку ляжаў скрынак з адной запалкай.
Гэта была не проста запалка. Я насіў гэты скрынак у асобнай кішэньцы пад замком. Гэта, вядома, проста бязглузда, але для мяне яна была як бы магічная, мая запалка, якая раптам калі-небудзь у самы патрэбны момант мяне ўратуе. Апынуся ў поўнай цемры, і каб знайсці выйсце, запалю гэтую запалку. Буду замярзаць у лесе, і каб распаліць вогнішча, задзейнічаю маю запалку-выручалку. Цяпер мне сорамна пісаць пра гэта, але такім я быў - гэта факт!
Дык вось, зараз, калі да пачатку святой Імшы застаецца ўжо пару хвілін, а свечкі не гараць, ёсць толькі адно выйсце. Толькі адна запалка.
- Але гэта бессэнсоўна, яе ўсё роўна не хопіць на ўсе свечкі, яна хутка дагарыць, не паспеем запаліць! - крычаў нехта ў галаве.
Хапіла. Гэта цуд, але яна гарэла так доўга, што і яшчэ б свечак пяць падпаліла...
Хай гэта ўсё было не са мной. Хай гэта будзе легендай. Але сёе-тое я зразумеў. Тое, што Бог не просіць ад мяне (а тым больш не патрабуе) вялікіх ахвяраў і подзвігаў. Так, тыя, хто ўжо гатовы, могуць аддаць Яму сваё жыццё, як святы Андрэй Баболя, хоць і жыццё ж першапачаткова нам не належыць. Бог хоча, каб я аддаў Яму гэтую нікчэмную запалку. Гэткага маленькага ідала, які трымае мяне каля сябе. Бог вызваляе, а ад тваёй запалкі падпальвае прыгожыя свечкі, якія гараць доўга і для ўсіх.
Related items
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу