Logo
Print this page

«Ноччу пайшлi ратаваць». Гісторыя аднаго крыжа

Калі спыняюся каля пакiнутых старых крыжоў, гэта дае сiлы...

Напэўна, у гэтыя днi мы ўсе заўважаем, як прыгожа прыбраныя прыдарожныя крыжы! Але я вельмi люблю спыняцца каля пакiнутых, маўклiвых, драўляных, старых крыжоў. I - доўга ў маўчаннi ўглядацца. I гэта дае сiлы!

Можа, таму, што памятаю адну вельмi прыгожую гiсторыю. Падчас атэiзму ў нашай вёсцы былi знiшчаныя ўсе прыдарожныя крыжы i святыня. I ужо у 80-я гады вернiкi набралiся адвагi i ўстанавiлi прыдарожны крыж. Але няцяжка было уладам яго заўважыць. I яго зрэзалi, зламалi i зацягнулi на калгасную пiлараму.

Але ноччу вернiкi пайшлi яго ратаваць. Неслi паза агародамi, i раптам насустрач старшыня калгасу фарамi на iх свецiць. Але i думкi не было уцякаць: пападалi разам з крыжам i не маглi паверыць, што засталiся незаўважанымi.

Тады ўжо крыж устанавiлi ў агародзе адной жанчыны - насупраць таго месца, дзе ён стаяў. Ужо няма нiкога ў жывых з тых, хто яго ратаваў, але напэўна права на Неба яны заслужылi!

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.