Logo
Print this page

Папа абмые ногі рымскім зняволеным

У літургіі прымуць удзел многія зняволеныя - як мужчыны, так і жанчыны.

У Вялікі Чацвер, 2 красавіка 2015 г., Пантыфік узначаліць Святую Імшу Вячэры Пана ў рымскай турме “Рэбібія”. Эўхарыстыя адбудзецца ў касцёле новага комплексу гэтай пэнітэнцыярнай установы. У ёй прымуць удзел шматлікія зняволеныя – як мужчыны, так і жанчыны. Дванаццаці з іх Францішак абмые ногі, згодна з абрадам уласцівым гэтай літургіі.

Традыцыю цэлебрацыі Святой Імшы Вячэры Пана ў адной з турмаў, бальніц ці прытулкаў для бедных і выкінутых на ўзбочыную сацыяльнага жыцця, папа Францішак прынёс са свайго душпастрыскага досведу служэння ў якасці арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. У папярэднія два гады свайго пантыфікату ён цэлебраваў гэту літургію ў рымскай калоніі для непаўналетніх “Casal del Marmo” і ў сацыяльным цэнтры “Santa Maria della Provvidenza”, у якім пражываюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі і пажылыя.

Францішак стане трэццім Папам, які наведае рымскую турму “Рэбібія”. У 1983 г. тут быў св. Ян Павел ІІ, а ў 2011 г. Бэнэдыкт XVI.

radiovaticana.va

Last modified onЧацвер, 12 Сакавік 2015 11:03
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.