Logo
Print this page

Папа зноў выступіў супраць смяротнага пакарання

Францішак падкрэсліў, што ў сучасным свеце “смяротнае пакаранне недапушчальнае”, бо мэтай правасуддзя не можа быць проста помста.

Пантыфік сустрэўся 20 сакавіка 2015 г. у Ватыкане з прадстаўнікамі Міжнароднай камісіі супраць смяротнага пакарання. Ён нагадаў пра вучэнне Касцёла, якое гаворыць аб абароне жыцця ад зачацця да натуральнай смерці, паколькі жыццё чалавека святое. Пантыфік зраўнаваў смяротнае пакаранне з сітуацыяй, калі дзяржавы прыводзяць свае народы да вайны або прыняцця пазасудовых і сумарных пакаранняў смерцю, калі не даюць доступу сваім народам да асноўных сродкаў для жыцця.

Францішак падкрэсліў, што ў сучасным свеце “смяротнае пакаранне недапушчальнае”, бо мэтай правасуддзя не можа быць проста помста. Ён заклікаў да правасуддзя міласэрнага. На думку Папа, пакаранне смерцю дыскваліфікуе магчымасць судовай памылкі. “Чалавечая справядлівасць недасканалая, і не прызнанне сваёй памылковасці можа ператварыць яе ў крыніцу несправядлівасці”, - падкрэсліў ён.

Гэты від пакарання выкарыстоўваецца часта некаторымі таталітарнымі рэжымамі для вынішчэння палітычных дысідэнтаў, нацыянальных меншасцяў і іншых суб’ектаў. Паводле Святога Айца, таксама пажыццёвае пазбаўленне волі можна лічыць закамуфляванай формай смяротнага пакарання.

“Усе хрысціяне і людзі добрай волі абавязаны не толькі змагацца за адмену смяротнага пакарання, законнага або незаконнага, і ва ўсіх яго формах, але таксама за тое, каб паляпшаліся ўмовы ўтрымання ў турмах”, - падкрэсліў папа Францішак.

radiovaticana.va

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.