Папа пусціў бяздомных у Сіксцінскую капэлу і папрасіў маліцца за яго
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Пасля сустрэчы бяздомным была прапанавана вячэра, мерапрыемства насіла строга прыватны характар.
Святы Айцец сустрэўся 26 сакавіка 2015 г. з групай 150 бяздомных, якія па ініцыятыве папскага элемазінарыя наведалі Ватыканскія музеі. Францішак асабіста прывітаў іх у Сікстынскай капэле: “Вітайце, гэта дом для усіх, ваш дом. Яго дзверы заўсёды адчынены для ўсіх”, - сказаў Папа і папрасіў бяздомных маліцца за яго. “Мне патрэбна малітва такіх людзей, як вы”, - прызнаўся ён і пажадаў, каб Бог бараніў іх і дапамагаў на жыццёвым шляху.
Францішак асабіста прывітаў кожнага з тых, хто прыбыў у Сікстынскую капэлу. У агульнай складанасці сустрэча доўжылася больш за 20 хвілін. Пасля яе бяздомным была прапанавана вячэра. Як паведаміла прэс-служба Апостальскай Сталіцы, спатканне насіла строга прыватны характар. У ёй не ўдзельнічалі нават прадстаўнікі ватыканскіх СМІ.
Related items
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Загадкавую смерць манахіні расследуюць у Гомелі
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры