Папа Францішак напісаў вершы да песні для Вербнай нядзелі - ВІДЭА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Твор «Каб усе былі адно» выканае на плошчы святога Пятра аргентынскі спявак Одзіна Фацыа.
У Пальмовую нядзелю на плошчы св. Пятра ў Ватыкане прагучыць песня на словы папы Францішка. Яе напісаў і выканаў аргентынскі спявак Одзіна Фацыа. Песня называецца “Para que todos sean uno” (Каб усе былі адно). Яна ўжо запісана і выпушчана “Sony Music” на чатырох мовах: іспанскай, партугальскай, італьянскай і англійскай. 29 сакавіка 2015 г. будзе даступна ў крамах і на лічбавых платформах.
40-гадовы Фацыа праспявае музычны твор асабіста падчас святкавання Пальмовай нядзелі ў прысутнасці Пантыфіка, з тэкстаў якога ён быў складзены. Па словах музыканта, стварыць песню, якая павінна стаць новым “гімнам міру”, яго папрасіў сам Францішак.
Фацыо не ўпершыню спявае на плошчы св. Пятра. Ён гэта рабіў у 2014 г. падчас кананізацыі Яна XXIII і Яна Паўла II. Спявак з’яўляецца паслом ЮНЕСКА і старшынёй аб’яднання прадстаўнікоў культуры за мір у свеце.
Media
Related items
- У Ізраілі католікі з Беларусі спакойна перажылі атаку Ірана, але «вайна дастала»
- Папа Рымскі прыняў у Ватыкане шамана – той папрасіў аб дапамозе
- Паранены святар, пасадка бульбы: як жывуць пры абстрэлах вернікі Харкава і рэгіёну
- Новага біскупа ў Беларусі прызначыў Папа Рымскі на незвычайную пасаду
- Беларусы Вільні маліліся на роднай мове ля сусветна вядомага абраза