BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа памаліўся перад Турынскай плашчаніцай

Плашчаніца, сказаў Пантыфік, з'яўляецца "іконай любові" Хрыста да людзей.

Францішак маліўся 21 чэрвеня 2015 г. раніцай у архікатэдральным касцёле сталіцы П’емонта перад Турынскай плашчаніцай – палатном, у якое, у адпаведнасці з шматвяковай традыцыяй, было загорнута цела Езуса Хрыста ў магіле. Затым ён маліўся перад рэліквіямі благаслаўлёнага П’ер Джорджыа Фрасаці, апекуна моладзі, студэнтаў, людзей гор і руху “Каталіцкая Акцыя”.

Пасля сустрэчы з “светам працы” на Каралеўскай плошчы Турына Папа адкрытым аўтамабілем праехаў у архікатэдру. Уваходзячага ў храм Святога Айца віталі спевам і апладысментамі. Затым ён спачатку на працягу некалькіх хвілін у цішыні маліўся перад Плашчаніцай, а затым – перад рэліквіямі благаслаўлёнага П’ер Джорджыа.

У архікатэдры прысутнічалі кляўзуровыя законніцы з розных кляштараў, размешчаных у Турынскай архідыяцэзіі, а таксама арцыбіскуп Турына на пенсіі, кардынал Севярына Палета, прадстаўнікі Канферэнцыі Біскупаў П’емонта, члены Камітэту па справах Турынскай плашчаніцы, няпоўнаспраўныя і члены сям’і П’ер Джорджыа Фрасаці.

Пазней, перад малітвай “Анёл Панскі”, Папа, гаворачы пра Турынскую плашчаніцу, адзначыў, што “яна прыцягвае да аблічча і скатаванага цела Езуса і адначасова звяртае нас да аблічча кожнага пакутуючага і пераследаванага чалавека”. Плашчаніца, дадаў Пантыфік, з’яўляецца “іконай любові” Хрыста да людзей; і менавіта яна прывяла сёлета ў Турын такую вялікую колькасць людзей.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць