BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа ахрысціў двух дзяцей з Аргентыны

Адзін з бацькаў - актывіст па барацьбе з гандлем людзьмі і наркотыкамі.

Папа Францішак удзяліў хрост двум дзецям з Аргентыны, cпоўніўшы абяцанне, дадзенае некалькі гадоў таму, калі быў яшчэ арцыбіскупам Буэнас-Айрэса. Цырымонія адбылася падчас прыватнай Эўхарыстыі ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты. 

Бацькам аднаго з дзяцей з’яўляецца Лукас Шэрэр – актыўны супрацоўнік няўрадавай арганізацыі па барацьбе з гандлем людзьмі і наркотыкамі “Alameda”. Арцыбіскуп Берголіа актыўна падтрымліваў дзейнасць гэтай, добра вядомай у краінах Лацінскай Амерыкі, структуры. Тады паміж імі завязалася сяброўства, а будучы Пантыфік паабяцаў ахрысціць дзіця грамадскага актывіста. 

Хроснай маці стала аргентынская журналістка Мэрседэс Нінсі, даўно знаёмая са Святым Айцом. Яна распавяла, што Папа дапамог ім з арганізацыяй начлегу ў адным з рымскіх кляштараў, які прымае пілігрымаў. Сама цырымонія, паводле яе слоў, была “прыгожая і простая”. Францішак цэлебраваў св. Імшу, пасля чаго правёў некаторы час у кампаніі даўніх сяброў.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць