BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа моліцца аб ахвярах тэхнагеннай катастрофы ў Кітаі

"Няхай Пан дасць ім суцяшэнне і падтрымае задзейчаных у аблягчэнні іх пакут".

Святы Айцец запэўніў аб малітве за ахвяраў магутных выбухаў на ўсходзе Кітая. “У гэты момант мае думкі сягаюць да насельніцтва гораду Цяньцзінь, у паўночным Кітаі, дзе некалькіх выбухаў у прамысловай зоне выклікалі шматлікія смяротныя ахвяры, нанеслі траўмы і вялікія пашкоджанні. Запэўніваю ў маёй малітве за ўсіх, хто страціў жыццё і хто пацярпеў ад гэтай катастрофы. Няхай Пан дасць ім суцяшэнне і падтрымае задзейчаных у аблягчэнні іх пакут”, - сказаў папа Францішак пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 15 жніўня 2015 г.

Выбухі ў прамысловай зоне горада Цяньцзінь пачаліся 12 жніўня 2015 г. і працягваюцца да гэтага часу. На дадзены момант вядома, што яны ўнеслі жыцці па меншай меры 85 чалавек. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі каля 720 асобаў.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць