BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Вашынгтоне Папу сустрэне Абама з сям'ёй

Сустрэча з Пуціным на асамблеі ААН у ЗША не запланавана.

15 верасня 2015 г. у Ватыкане адбылася прэзентацыя дзесятага Апостальскага падарожжа папы Францішка, якое 19-28 верасня 2015 г. ён здзейсніць на Кубу і ў ЗША. 

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі распавёў, што за дзесяць дзён візіту прагучыць 26 прамоваў Пантыфіка, з якіх 22 на іспанскай мове і 4 на англійскай. На Кубе Святы Айцец вырашыў наведаць месца, у якім не быў яшчэ ніводзін з Пантыфікаў – ім стане дыяцэзія Ольгін. Падчас Эўхарыстыі на плошчы Рэвалюцыі ў Гаване, група дзяцей атрымае з рук Пантыфіка першую св. Камунію, у якасці “знаку надзеі на развіццё Касцёла на Кубе”, падкрэсліў кс. Ламбардзі. 

Святы Айцец плануе сустрэчу не толькі з кіраўніком дзяржавы Раулем Кастра, але таксама і яго братам Фідэлем. У сваю чаргу, сустрэчы з прадстаўнікамі Рэвалюцыйных узброеных сіл Калумбіі (FARC), якія вядуць у Гаване мірныя перамовы з прадстаўнікамі ўраду, не прадугледжана, удакладніў кіраўнік Залы Друку. 

У вайсковым аэрапорце Вашынгтона Святога Айца прывітае Прэзідэнт Злучаных Штатаў Барак Абама, разам са сваёй жонкай і дзецьмі, нягледзячы на тое, што афіцыйная цырымонія прывітання запланавана на наступны дзень у Белым доме.

Гаворачы пра візіт Францішка ў Кангрэс ЗША, кс. Ламбардзі звярнуў увагу на ўнікальнасць гэтай падзеі. Раней толькі Ян Павел ІІ і Бэнэдыкт XVI мелі прывелей выступіць перад парламентамі сваіх родных краін і Італіі. Францішак ужо звяртаўся з прамовай да Еўрапарламента і хутка звернецца да амерыканскага.

У сядзібе ААН у Нью-Ёрку Папа выступіць з вялікай прамовай на іспанскай мове перад адкрыццём Генеральнай асамблеі арганізацыі, на якой будзе прымацца план дзеяння на бліжэйшыя пятнаццаць гадоў. Сустрэчы Святога Айца з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным не плануецца. Кульмінацыяй усяго падарожжа стане ўдзел Папы ў Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі, сказаў кс. Ламбардзі.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць