Мара Папы - выбрацца з сябрамі за горад на піцу
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Францішак прызнаўся, што «заўсёды быў вулічным святаром».
“Я заўсёды быў вулічным святаром”, - прызнаўся папа Францішак у вялікім інтэрв’ю, якое даў французскаму штотыднёваму часопісу “Paris Match”. Святы Айцец распавёў, што працягвае насіць элементы чорнага святарскага адзення пад белай папскай сутанай, а таксама падзяліўся сваім “амаль немагчымым жаданнем”: выбрацца з сябрамі ў горад, “каб паесці смачнай піцы”. У той жа час, ён падкрэсліў, што ў Ватыкане не пакутуе ад адзіноты. “Зараз я бачу больш людзей, чым калі быў у Буэнас-Айрэсе”, - сказаў ён.
Францішак прызнаўся, што калі выбіраў сваё “папскае” імя, матывам было не столькі пасланне Асізскага бедняка аб Стварэнні, колькі яго бачанне евангельскай беднасці.
Гаворачы аб актуальнай эканамічнай сістэме, Папа падкрэсліў, што “капіталізм і прыбытак не з’яўляюцца нечым д’ябальскім, калі не пераўтвараюцца ў ідалаў”, а застаюцца проста інструментамі. Чалавецтва, на яго думку, павінна перастаць пакланяцца грошам, а аддаць цэнтральнае месца чалавеку, яго годнасці, супольнаму дабру і будучым пакаленням.
Каментуючы сітуацыю на Блізкім Усходзе, Святы Айцец адзначыў важнасць вырашэння прычын, якія прывялі да таго, што сёння адбываецца ў рэгіёне. Ён асудзіў крывадушнасць тых, хто шмат кажа аб міры, але працягвае прадаваць зброю, а таксама заўважыў, што ў Апостальскай Сталіцы няма сваіх прыватных мэтаў на міжнароднай арэне. Папа не займаецца стратэгіямі і міжнароднай палітыкай. “Мы імкнемся спрыяць вырашэнню канфліктаў праз дыялог і будаванне міру”, - сказаў ён.
Related items
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам