BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Інфармацыя пра тое, што ў Папы рак мозгу - ілжывая

Спікер Ватыкана запэўніў, што Францішак адчувае сябе добра.

Кіраўнік прэс-службы Ватыкана кс. Федэрыка Ламбардзі абверг інфармацыю пра тое, што Святы Айцец мае пухліну мозгу, і назваў яе «цалкам неабгрунтаванай», а распаўсюд падобных чутак з'яўляецца, па перакананні спікера Ватыкана, «надзвычай безадказным і нявартым увагі».

Інфармацыя пра тое, што ў мозгу Папы Францішка выявілі «невялікую чорную пляму» з'явілася ў італьянскім часопісе «Quotidiano Nazionale» сёння, аўтары прапануюць, аднак, гэтую навіну без спасылкі на якія-небудзь крыніцы. Яны паведамілі, што Святы Айцец нібыта лечыцца ў клініцы італьянскага горада Піза, не абыдзецца таксама без хірургічнага ўмяшання. Гэтую інфармацыю падхапілі многія свецкія СМІ.

Айцец Федэрыка Ламбардзі запэўніў: Пантыфік адчувае сябе добра, а яго графік не зведаў ніякіх зменаў.

Сredo-ua.org

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць