BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: увесь свет знаходзіцца ў стане вайны - Езус плача

«Свет жыве, каб ваяваць, з цынізмам кажучы адваротнае».

Увесь свет знаходзіцца ў стане вайны, якой няма апраўдання, адзначыў папа Францішак 19 лістапада 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік пахіліўся над евангельскай сцэнай, дзе Езус заплакаў над Ерузалемам. “Таксама і сёння Езус плача, бо мы аддалі перавагу шляху вайны, нянавісці і варожасці. Мы набліжаемся да святаў Божага Нараджэння: будуць агні, святы, ззяючыя ёлкі і яслі... усё несапраўднае, бо свет працягвае ваяваць. Свет не зразумеў шляху міру”, - з жалем канстатаваў Папа.

Пантыфік заўважыў, што пасля войнаў, якія вядуцца ў свеце, застануцца толькі руіны, тысячы неадукаваных дзяцей, мноста нявінных ахвяраў, а таксама вялікая колькасць грошай у кішэнях гандляроў зброяй. “Аднойчы Езус сказаў: “Нельга служыць двум гаспадарам: ці Богу, ці багаццю”. Вайна, на думку Папы, гэта менавіта выбар на карысць багаццяў, маўляў: “зробім зброю і эканоміка крыху збалансуецца”. 

Святы Айцец назваў праклятымі і злачынцамі людзей, якія распальваюць войны і супрацьпаставіў ім пакорных міратворцаў, якіх Евангелле называе “шчаслівымі”. “У той час, як гандляры зброяй робяць сваю справу, існуюць бедныя міратворцы, якія, толькі каб дапамагчы той ці іншай асобе, аддаюць сваё жыццё”. Ён узгадаў пра бл. Тэрэзу з Калькуты, якая ахвяравала сваё жыццё для бедных, проста дапамагаючы ім годна і спакойна памерці. Гэты шлях міру, аднак, застаецца незразумелым для многіх.

“Было б добра таксама і нам папрасіць аб ласцы плачу над гэтым светам, які не распазнае шляху міру, які жыве, каб ваяваць, з цынізмам кажучы адваротнае. Папросім аб навяртанні сэрцаў. Менавіта на парозе гэтага Юбілею Міласэрнасці, які з’яўляецца нашай радасцю, няхай свет будзе мець ласку плачу над сваімі злачынстам, над тым, што робіуь праз войны”, - заклікаў Святы Айцец на заканчэнне сваёй гаміліі.

be.radiovaticana.va

Last modified onЧацвер, 19 Лістапад 2015 15:17
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць