BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа ў Афрыцы наведаў мячэць і заклікаў да братэрства і міру

«Хто называе сябе вернікам, павінен быць чалавекам міру».

Аб неабходнасці супольнага асуджэння нянавісці, помсты і насілля, якія здзейсняюцца ў імя рэлігіі, казаў папа Францішак 30 лістапада 2015 г. падчас сустрэчы з мусульманскай супольнасцю Бангі. Пантыфік наведаў мусульманскі квартал цэнтральнаафрыканскай сталіцы і мясцовую мячэць. Бог – гэта супакой і той, хто называе сябе веруючым, павінен быць чалавекам супакою, сказаў Святы Айцец.

“Як хрысціяне і мусульмане мы з’яўляемся братамі. Мы павінны прызнаваць сябе такімі і паводзіць сябе, як браты”, падкрэсліў Папа. Ён нагадаў, што хрысціяне, мусульмане і прадстаўнікі іншых традыцыйных рэлігій на працягу доўгага часу жылі ў міры паміж сабой.

Францішак заклікаў спыніць дзеянні, як з аднаго, так і з другога боку, якія скажаюць аблічча Бога і на самой справе, маюць на мэце абарону ўласных інтарэсаў любым коштам і за кошт супольнага дабра.

Святы Айцец выказаў удзячнасць у адрас хрысціянскіх і мусульманскіх лідэраў, якія адыгралі важную ролю ў аднаўленне згоды і братэрства паміж вызнаўцамі гэтых рэлігій. “Мы можам узгадаць пра шматлікія жэсты салідарнасці, якія чынілі хрысціяне і мусульмане ў адносінах да сваіх землякоў іншых веравызананняў, прымаючы іх і баронячы падчас апошняга крызісу, у вашай Айчыне, а таксама ў іншых часткай свету”, - сказаў Папа.

На заканчэнне сустрэчы Пантыфік заклікаў да малітвы і дзейнасці на карысць паяднання, братэрства і салідарнасці паміж усімі, не забываючы пра людзей, якія найбольш пацярпелі ў выніку канфліктаў.

be.radiovaticana.va

Last modified onПанядзелак, 30 Лістапад 2015 13:13
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць