BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа змяніў абрад абмывання ног у Вялікі Чацвер

У групу вернікаў цяпер рэкамендавана ўключаць жанчын.

Папа ўвёў змены ў прадпісанні адносна абраду абмяцця ног падчас Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер. Ён нагадаў, што гэта літургічная практыка была ўведзена ў 1955 г. разам з рэформай Вялікага Тыдня. Дэкрэт “Maxima Redemptionis nostrae mysteria” прадпісвае, кіруючыся душпастырскімі прычынамі правесці абмыванне ног дванаццаці мужчынам падчас Імшы Вячэры Пана, што дэманструе пакору і любоў Хрыста да сваіх вучняў.

Здзяйсняючы гэты абрад, нагадаў Францішак у сваім дэкрэце, апублікаваным 21 студзеня 2016 г., біскупы і святары запрашаюцца да наследавання Хрыста, Які “не для таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць” (Мц 20, 28), і Яго любові “дарэшты” (Ян 13,1 ), якая праявілася ў адданні жыцця за збаўленне ўсяго чалавецтва.

Змены, як напісаў Францішак, закліканы “прадэманстраваць поўны сэнс абраду”. Да гэтага часу рэкамендацыя, змешчаная ў рубрыках Рымскага Імшалу гучала: “Прыслугоўваючыя праводзяць выбраных мужчын...”. Пасля змен, уведзеных Францішкам, тэкст гучыць так: “Прыслугоўваючыя праводзяць выбраных з Божага народа...”. Папа тлумачыць, што цяпер “душпастары могуць выбраць невялікую групу вернікаў, якая ўяўляе сабой разнастайнасць і адзінства кожнай часткі Божага народа”. Прычым, гэтая група можа складацца як з мужчын, так і жанчын, маладых і пажылых, здаровых і хворых, духавенства, манаскіх асоб, свецкіх.

be.radiovaticana.va

Last modified onЧацвер, 21 Студзень 2016 17:41
Каментары   
+3 #2 гость 2016-01-21 22:26
Почему? :o Тем более, вы сама женщина. И сам Папа омывал ноги женщинам, показал пример, в статье ссылка katolik-gomel.by/.../...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-4 #1 Лика 2016-01-21 18:32
Я в шоке со знаком минус.....
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць