BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пра што гаварыў Папа з кіраўніком карпарацыі Apple?

"Не тэхналогіі вызначаюць шчырасць зносін, а чалавечае сэрца".

Францішак прыняў 22 студзеня 2016 г. у Ватыкане кіраўніка амерыканскай карпарацыі “Apple” Цімаці Кука. Зала Друку не паведамляе аб падрабязнасцях сустрэчы. Аднак вядома, што Францішак гаварыў пра тое, што інтэрнэт, сацсеткі і тэкставыя паведамленні - «дар Божы»:

- Але не тэхналогіі вызначаюць шчырасць зносін, а чалавечае сэрца і наша здольнасць выкарыстоўваць іх мудра.

55-гадовы менеджэр з ЗША прыняў кіраўніцтва IT-канцэрна ў 2011 г. пасля смерці заснавальніка “Apple” Стыва Джобса. Кампанія лічыцца самай дарагой у свеце. Яна атрымала ў 2015 г. прыбытак 234 мільярды долараў ЗША.

Трэба адзначыць, што Францішак не шкадуе слоў крытыкі ў адрас буйных карпарацый, але і станоўча ацэньвае значэнне і магчымасці новых тэхналогій. У прадстаўленым 22 студзеня 2016 г. пасланні на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі ён падкрэсліў, што развіццё камунікацыі з’яўляецца Божым дарам, аднак патрабуе ад чалавецтва вялікай адказнасці.

Трэба нагадаць, што тыдзень таму на аўдыенцыі ў Ватыкане Пантыфік прыняў кіраўніка амерыканскай карпарацыі “Google” Эрыка Шміта, які пасля спаткання прызнаўся, што распавёў Францішку пра сваю кнігу, напісаную разам з Джарэдам Коэнам, пра новую лічбавую эру і яе ўплыў на будучыню людзей, народаў і бізнесу.

be.radiovaticana.va

Media

Last modified onНядзеля, 24 Студзень 2016 14:13
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць