BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Сустрэчы Папы з Маскоўскім Патрыярхам пакуль не будзе

Праблемы адносін паміж Цэрквамі застаюцца нявырашанымі.

Узноўленыя нядаўна спекуляцыі вакол сустрэчы паміж Папам і Патрыярхам Маскоўскім у гэтым годзе не маюць пад сабой падставы, вынікае з выказванняў Мітрапаліта Іларыёна, кіраўніка Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата. Сустрэча, па словах высокага іерарха, можа адбыцца толькі тады, калі будзе дасягнута згода па асноўных праблемах, якія ёсць у адносінах паміж двума Цэрквамі.

У канцы студзеня было апублікавана інтэрв’ю Мітрапаліта Іларыёна ў сербскай газеце “Vecernje Vedomosti”. 

“Магчымасць сустрэчы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі і Папы Рымскага абмяркоўваецца ўжо даўно. Свяшчэннаначалле Рускай Праваслаўнай Царквы ніколі не абвяргала такой магчымасці ў прынцыпе, аднак аб’ектыўныя ўмовы да гэтага часу не дазвалялі яе рэалізаваць. Такая сустрэча павінна быць добра падрыхтавана. Папярэдне неабходна дасягнуць згоды па асноўных праблемах у адносінах паміж двума Цэрквамі, што знойдзе потым сваё адлюстраванне ў сумеснай заяве Патрыярха і Папы”, - сказаў Мітрапаліт Валакаламскі. 

Ён адзначыў, што ў апошнія гады двухбаковыя адносіны паміж Цэрквамі значна палепшыліся і “з абодвух бакоў прысутнічае ўсведамленне неабходнасці супрацоўніцтва для больш эфектыўнага адказу на асноўныя праблемы і выклікі сучаснасці”. Тут гаворка ідзе пра неабходнасць адстойвання традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў у секулярнага грамадстве, абарону хрысціян ад пераследаў, міратворчыя намаганні, агульны падыход да вырашэння асноўных сацыяльных і гуманітарных задач.

Мітрапаліт Іларыён прызнаў, што “праблема каталіцкага празелітызму” на “кананічнай тэрыторыі Маскоўскага Патрыярхата” страціла сваю вастрыню, а “адносіны з Рыма-Каталіцкім Касцёлам на тэрыторыі Расіі, Украіны, Беларусі, Казахстана і іншых дзяржаў развіваюцца ў духу канструктыўнага супрацоўніцтва”.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць