BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа і Раналдзіньё абвясцілі аб правядзенні «Матчу за мір»

А ў ЗША зладзяць бокс паміж католікамі і мусульманамі.

Каштоўнасць адукацыі для гарманічнага жыцця асобы падкрэсліў Святы Айцец Францішак падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Папскага фонду “Scholas Occurentes” – міжнароднай сеткі школ, якая паўстала ў Аргентыне па ініцыятыве самаго Папы, у той час, калі ён быў арцыбіскупам Буэнас-Айрэса. У склад дэлегацыі, якую Пантыфік прыняў 3 лютага 2016 г. у Ватыкане, уваходзіў знакаміты бразільскі футбаліст Ранальдзіньё.

Пантыфік заклікаў сваіх гасцей садзейнічаць выхаванню дзяцей і моладзі праз спорт, навуку і сучасныя тэхналогіі. Адным з фундаментальных прынцыпаў ён назваў гармонію, бо калі гаворка ідзе пра адукацыю, “трэба казаць пра ўсё багацце чалавечай асобы”. У тым ліку, чалавек павінен вучыцца адкрываць годнасць любові, дадаў Святы Айцец.

Гармонія, паводле Папы, павінна быць злучана з крэатыўнасцю. Мастацтва, спорт, культура, музыка – гэта тыя сферы, дзе адбываецца выхаванне асобы. Францішак заклікаў выхоўваць у моладзі непрыняцце розных форм адчужэння іншых людзей: эканамічнай, палітычнай, культурнай.

Пасля знаёмства з праектамі і ініцыятывамі фонду “Scholas Occurentes”, Святы Айцец анансаваў правядзенне двух дабрачынных спартыўных ініцыятыў: баксёрскага паядынку паміж каталіцкім і мусульманскім спартсменамі, які адбудзецца ў Лас Вегасе 7 мая 2016 г., а таксама “Матч за мір”, які пройдзе 29 мая 2016 г. на рымскім Алімпійскім стадыёне пры ўдзеле зорак сусветнага футболу.

be.radiovaticana.va

Чытайце таксама: Папа прыняў на аўдыенцыі Дыега Марадону >>>

Last modified onЧацвер, 04 Люты 2016 16:29
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць