Папа Францішак і Патрыярх Кірыл сустрэнуцца на Кубе
- Written by qwerty
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Апублікавана сумесная гістарычная заява двух Цэркваў.
Папа Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэнуцца 12 лютага 2016 г. на Кубе. Аб гэтым стала вядома 5 лютага 2016 г. Самалёт з Пантыфікам на борце здзейсніць пасадку на Востраве на шляху ў Мексіку, куды Францішак накіруецца з афіцыйным візітам. Спатканне, якое пройдзе ў гаванскім Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці, адбудзецца ў фармаце “асабістай размовы”.
Сустрэча рыхтавалася “доўгі час”, з’яўляецца “першай у гісторыі” і пачынае “важны этап у адносінах паміж Цэрквамі”. Апостальякая Сталіца і Маскоўскі Патрыярхат спадзяюцца, што яно стане “знакам надзеі для ўсіх людзей добрай волі”. Яны запрашаюць усіх хрысціян маліцца аб Божым благаслаўленні для сустрэчы і яе добрыя плёны.
Спатканне будзе працягвацца каля 2 гадзін. Пасля яго Пантыфік і Патрыярх падпішуць сумесную шырокую дэкларацыю. Яе тэкст змешчаны на сямі старонках. Запланавана таксама “спантаннае” выступленне кіраўнікоў Цэркваў, падчас якога яны абмяняюцца сваімі пачуццямі і ўражаннямі ад сустрэчы, перадае be.radiovaticana.va.
Нагадаем, раней Маскоўскі Патрыярхат паведамляў, што сустрэчы Папы з Маскоўскім Патрыярхам пакуль не будзе.
Related items
- Прыехалі ў касцёл на трох машынах: на Віцебшчыне затрымалі двух святароў
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Манах з Гудагая зрабіў арэлі для парафіі ў Мінску
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне