BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Францішак вылецеў з Рыму, Кірыл ужо на Кубе - падрабязнасці сустрэчы

Сустрэча пройдзе ў закрытым рэжыме акрамя першых 15 хвілін.

12 лютага на Кубе пройдзе гістарычная сустрэча Папы Рымскага Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Сустрэча пройдзе з 22.00 да 24.00 па беларускім і маскоўскім часе (глядзіце ВІДЭА-анлайн).

Патрыярх Кірыл 11 лютага ўжо распачаў свой візіт у краіны Лацінскай Амерыкі і цяпер знаходзіцца на Кубе. Візіт уключае ў сябе наведванне Кубы, Парагвая і Бразіліі. Папа Францішак 12 лютага пачаў сваёй дванаццатае Апостальскае падарожжа. Раніцай Пантыфік прыбыў у рымскі аэрапорт “Fiumicino”, адкуль бортам італьянскай авіякампаніі “Alitalia” накіраваўся на Кубу. Пасля сустрэчы з Кірылам Святы Айцец працягне палёт у напрамку галоўнай мэты свайго падарожжа - Мексіцы.

За дзень да пачатку падарожжа Пантыфік па традыцыі наведаў Рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе папрасіў Маці Божую аб добрых плёнах свайго падарожжа. Акрамя сталіцы краіны - Мехіка - Папа наведае яшчэ пяць мексіканскіх гарадоў, пераадолеўшы ў агульнай колькасці каля 3600 км, з якіх амаль 400 км на папа-мабіле, улічваючы вялікую колькасць вернікаў, жадаючых прывітаць Наступніка св. Пятра на сваёй зямлі.

У рамках візіту Святы Айцец памоліцца ў галоўным лацінаамерыканскім санктуарыі Маці Божай Гвадэлупскай, сустрэнецца з мігрантамі на мяжы са Злучанымі Штатамі Амерыкі, карэнным індзейскім насельніцтвам, наведае адну з самых строгіх турмаў у краіне. У св. Імшы з папам Францішкам прымуць удзел сваякі некаторых з амаль 27 тыс. ахвяраў войнаў паміж наркакартэлямі, а таксама насілля ў адносінах да жанчын - сумнага феномену распаўсюджанага ў Мексіцы, паведамляе be.radiovaticana.va.

Тым часам сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы Папы Рымскага з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. У прыватнасці, перамовы будуць весціся на рускай і іспанскай мове з паслядоўным перакладам. Першыя 15 хвілін сустрэчы будуць праходзіць у прысутнасці журналістаў, пасля чаго сустрэча будзе працягнута ў закрытым рэжыме. Патрыярх і Пантыфік увойдуць у залу сустрэчы з дзвярэй, размешчаных насупраць адно аднаго. Маліцца разам іерархі не будуць, але побач з імі будзе размяшчацца Укрыжаванне.

На сустрэчы будзе прысутнічаць кіраўнік Папскай рады спрыяння хрысціянскага адзінства кардынал Курт Кох і старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён. Падчас абмену падарункамі да Патрыярха і Пантыфіка далучыцца старшыня Дзяржсавета Кубы Рауль Кастра, піша Catholic.by.

Last modified onПятніца, 12 Люты 2016 16:10
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць