BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа - моладзі: калі свет абвальваецца на вас, трымайцеся Хрыста

"Ісус абвяргае ўсе спробы зрабіць вас непатрэбнымі".

Мексіканская моладзь – гэта самае вялікае багацце для краіны, і яно не можа быць прынесена ў ахвяру, сказаў папа Францішак 16 лютага 2016 г. падчас сустрэчы з юнакамі і дзяўчатамі Мексікі на стадыёне горада Марэлія.

Святы Айцец пачуў сведчанні моладзі аб прагненні каштоўнасцяў, будавання моцнай сям’і, сапраўднага міру і справядлівасці, аб жаданні жыць Евангеллем у свеце, пазначаным насіллем. “Мы хочам перамагчы “цёпласць”, страх і камфармізм”, “хочам быць моладдзю, якая імкнецца насустрач іншым”, прызнаваліся ўдзельнікі сустрэчы і, у той жа час, пыталіся: “на што абапірацца, каб мець надзею?”. Пантыфік, у сваю чаргу, адзначыў, што “фундамент усяго” – Езус Хрыстус.

“Вы з’яўляецеся багаццем Мексікі і багаццем Касцёла. Я вас не падманваю і не лісліўлю. Вы багацце, якое трэба перамяніць у надзею”, - сказаў Папа. Надзея, аднак, не можа нарадзіцца там, дзе няма павагі да сябе, дзе табой пагарджаюць і дзе выкідаюць на ўзбочыну, дзе прымушаюць адчуваць сябе асобай другога гатунку, адзначыў Святы Айцец.

“Я разумею, што цяжка адчуваць сябе надзеяй краіны, калі не існуе магчымасцяў для годнай працы, калі твае правы парушаюцца. Але, паўтараю вам, што гэта так”, - сказаў Папа.

Пантыфік заклікаў моладзь давяраць Хрысту, Які перамяняе багацце ў надзею, Які абуджае жаданне марыць. Менавіта Езус Хрыстус “абвяргае ўсе спробы зрабіць вас непрыдатнымі ці наёмнікамі ў амбіцыях іншых”. Важна прыходзіць да Бога, калі здаецца, што свет вакол разбураецца і сітуацыя становіцца нязноснай, а таксама прымаць Яго працягнутую руку ў момант падзення, дадаў Францішак.Святы Айцец заклікаў моладзь быць будаўнікамі сапраўдных санктуарыяў, якімі з’яўляюцца не будынкі, а супольнасці: парафіі і сем’і, дзе можна вучыцца дзяленню з іншымі, праніклівасці, сапраўднай любові. Сям’я – гэта першая школа і вуглавы камень вялікага народу, падкрэсліў Францішак.

be.radiovaticana.va

Media

Last modified onСерада, 17 Люты 2016 16:33
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць