BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

З Грэцыі ў Рым Папа забраў 12 уцекачоў-мусульман

Францішак і праваслаўныя іерархі наведалі лагер бежанцаў.

16 красавіка 2016 г. папа Францішак, разам з Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем І і Архіепіскапам Афін і ўсяе Грэцыі Іеранімам ІІ, наведаў лагер для бежанцаў у Морыя, дзе знаходзіцца каля 2,5 тыс. чалавек, з якіх 150 непаўналетнія. Рэлігійныя лідэры наведалі вялікую палатку, каб сустрэцца з імі ў індывідуальным парадку. Папа і два праваслаўных іерархі звярнуліся да ўцекачоў з прамовамі, а затым паабедалі з імі. 

“Мы прыбылі, каб звярнуць увагу свету на гэты вялікі гуманітарны крызіс і заклікаць да яго вырашэння. Як людзі веры, мы жадаем злучыць нашы галасы і адкрыта прамаўляць ад вашага імені. Спадзяемся, што свет стане ўважлівым да гэтых сітуацый трагічнай і па-сапраўднаму безнадзейнай нястачы, і адкажа на яе спосабам годным нашай супольнасць чалавечнасці”, - сказаў Пантыфік.

Францішак нагадаў, што Бог стварыў чалавечы род, каб ён з’яднаўся ў адзінай сям’і. “Калі які-небудзь з нашых братоў ці сясцёр пакутуе, гэта тычыцца ўсіх нас”, - сказаў Папа. Ён заўважыў, што разам з ігнараваннем пакут бежанцаў і злоўжываннямі іх станам, існуюць прыклады шчодрасці і адкрытасці, якія прадэманстраваў грэчаскі народ, а таксама мноства людзей з усяго свету, асабліва моладзь, якія аказалі сваю дапамогу. “Так, яшчэ трэба шмат зрабіць, але падзякуем Богу, што ў нашых пакутах Ён не пакідае нас у адзіноце. Заўсёды ёсць хтосьці, хто працягвае нам руку дапамогі”, - падкрэсліў Папа.

Святы Айцец заклікаў бежанцаў не губляць надзеі і дзяліцца любоўю і міласэрнасцю паміж сабой, маліцца адно за аднаго і аказваць падтрымку і разуменне.

Разам з папам Францішкам з вострава Лесбас у Рым паляцелі тры сям’і бежанцаў з Сірыі – у агульнай колькасці 12 чалавек, з якіх 6 непаўналетнія. Гаворка ідзе пра людзей, якія знаходзіліся ў лагеры для бежанцаў на Лесбасе да заключэння пагадення паміж Еўрапейскім Саюзам і Турцыяй. Ініцыятыва Пантыфіка была рэалізавана дзякуючы перамовам паміж Дзяржсакратарыярам, а таксама кампетэнтнымі органамі Грэцыі і Італіі. 

Усе члены сем’яў з’яўляюцца мусульманамі: дзве паходзяць з Дамаску, адна – з Даір-эз-Заур. Іх дамы былі разбураны. Утрыманнем сем’яў у Рыме будуць займацца ватыканскія структуры і дабрачынная “Супольнасць св. Ігідзія”.

Папа падкрэсліў, што тры мусульманскія сям'і, якія адправіліся разам з ім у Рым з лагера для бежанцаў, былі выбраны не па рэлігійным прызнаку, але па прычыне наяўнасці ў іх усіх неабходных дакументаў. Ён распавёў, што ў першапачатковым спісе былі дзве хрысціянскія сям'і, аднак у іх былі праблемы з дакументамі. Такім чынам гаворка не ідзе пра існаванне прывілеяў, бо адзіны прывілей, заключаецца ў тым, каб быць дзіцём Божым, сказаў Францішак.

Для Святога Айца не існуе розніцы паміж людзьмі, якія ўцякаюць ад вайны і ад голаду, таму што і першае і другое з'яўляецца вынікам злоўжыванняў. Паводле Францішка, яго сустрэча з бежанцамі адносіцца да "маленькіх жэстаў", аб якіх казала яшчэ Маці Тэрэза з Калькуты і якія вельмі важныя. "Такія маленькія жэсты павінны чыніць мы ўсе, працягваючы руку тым, хто гэтага патрабуе", - сказаў Пантыфік.

be.radiovaticana.va

Last modified onНядзеля, 17 Красавік 2016 13:14
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць