BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа заклікаў да салідарнасці і падтрымкі Украіны

24 красавіка католікі ўсёй Еўропы збяруць грошы для Данбаса.

Святы Айцец Францішак скіраваў заклік да салідарнасці з Украінай. “Насельніцтва Украіны доўга пакутуе ад наступстваў узброенага канфлікту, забытага многімі. Як ведаеце, я заклікаў Касцёл у Еўропе падтрымаць ініцыятыву, мной устаноўленую, каб выйсці насустрач гэтай надзвычайнай гуманітарнай сітуацыі. Загадзя дзякую ўсім, хто шчодра прычыніцца да ініцыятывы, якая пройдзе 24 красавіка”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Пра збор ахвяраванняў для ахвяр канфлікту ва Украіне Пантыфік абвясціў 3 красавіка 2016 г. у прамове перад малітвай “Regina Caeli”. “Гэты акт міласэрнасці мае на мэце не толькі палегчыць матэрыяльныя пакуты, але жадае таксама выказаць маю блізкасць і асабістую салідарнасць з ўсім Касцёлам. Я шчыра спадзяюся, што гэты жэст дапаможа паспрыяць міру і павазе правоў на гэтых, так выпрабаваных землях”,-  казаў тады Святы Айцец.

be.radiovaticana.va

Last modified onСерада, 20 Красавік 2016 23:15
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць