BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: вандроўным артыстам: сейбіты дабра, майстры прыгажосці

Францішку дазволілі пагладзіць жывога тыгра [ВІДЭА]

Сейбітамі прыгажосці і радасці ў часам панурым і смутным свеце, назваў папа Францішак удзельнікаў вандроўных і народных тэатраў: цыркачоў, акрабатаў, лялькаводаў, музыкаў, вулічных артыстаў і фокуснікаў, якія сабраліся 16 чэрвеня 2016 г. у Ватыкане з нагоды Юбілейнага Году Міласэрнасці.

Дзейнасць вандроўных калектываў, па словах Святога Айца, можа ўзбагаціць грамадствы ўсяго свету, умацаваць адчуванне надзеі і даверу, узносіць душы, дэманстраваць адвагу ў выкананні асабліва складаных нумароў, выклікаць захапленне прыгажосцю і ствараць магчымасці для “здаровых забаваў”.

“Свята і радасць – гэта адметныя знакі вашай тоеснасці (...). Вы маеце асаблівы рэсурс: сваімі пастаяннымі перамяшчэннямі, можаце несці ўсім Божую любоў, Яго спагаду і міласэрнасць. Вы можаце быць вандруючымі хрысціянскімі супольнасцямі, сведкамі Хрыста, які заўсёды знаходзіцца ў дарозе, каб сустракаць нават самых далёкіх”, - сказаў Папа.

Францішак выказаў падзяку вандроўным калектывам, якія ў рамках Году Міласэрнасці, адчынілі свае дзверы для самых апошніх, далучаючыся да мноства артыстаў, якія наведваюць тэрыторыі, пацярпеўшыя ад войнаў, прыродных катаклізмаў і насілля.

“Я цешуся з вамі, бо ў гэты Святы Год, вы адчынілі вашы тэатры для самых патрабуючых, бедных і бяздомных, зняволеных і складанай моладзі. Таксама і гэта – міласэрнасць: сеяць прыгажосць і радасць у часам панурым і сумным свеце”, - сказаў Папа.

Святы Айцец запэўніў удзельнікаў вандроўных і народных тэатраў у блізкасці Касцёла і заклікаў іх клапаціцца пра сваю веру, прыступаць да сакрамэнтаў, перадаваць сваім дзецям любоў да Бога і бліжняга. “Як ведаеце, Касцёл займаецца праблемамі, якія суправаджаюць ваша вандроўнае жыццё. Ён хоча дапамагчы вам і выкараніць забабоны, якія часам трымаюць вас на ўзбочыне”, - сказаў Папа.

У сустрэчы з Пантыфікам, якая прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI прынялі ўдзел каля 7 тыс. чалавек.

ru.radiovaticana.va

Media

Last modified onЧацвер, 16 Чэрвень 2016 18:02
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць