BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Колькасць падпісчыкаў на профіль Папы ў Instagram перавысіла 3 млн.

А на Twitter Францішка падпісаліся ўжо больш за 30 млн. чалавек.

 

Тры мільёны карыстальнікаў інтэрнэту падпісаліся на акаўнт Папы ў “Instagram”. Такі вынік быў дасягнуты за 20 тыдняў “прысутнасці” Святога Айца ў гэтай медыйнай платформе. За гэты час тут былі апублікававаны 143 здымкі і кароткія відэаролікі.

У адрозненні ад папскага “Твітэру”, які мае восем моўных версій, канал Святога Айца у “Instagram” – адзіны. Усе матэрыялы, якія ў ім публікуюцца, суправаджаюцца каментарамі на розных мовах.

Фотаздымкі выбіраюцца з фотасервісу ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano”. За “Instagram” Папы адказвае Аддзел па сацыяльных медыя Сакратарыята па камунікацыі. 

Першы здымак тут быў апублікаваны 19 сакавіка 2016 г. Гэта зрабіў сам Пантыфік. Яго пры гэтым суправаджаў сузаснавальнік і генеральны дырэктар сацыяльнай сеткі для абмену фотаздымкамі Кевін Сістром.

“Instagram” спрыяе знаёмству з пантыфікатам з дапамогай вобразаў, якія адлюстроўваюць жэсты пяшчоты і міласэрнасці Папы, і праз гэта людзі змогуць пазнаёміцца з самім Францішкам, лічыць кс. Дарыё Вігано, прэфект Сакратарыяту па камунікацыі.

У той жа час на профіль Пантыфіка ў “Twitter” падпісалася больш за 30 мільённаў карыстальнікаў інтэрнэту. Акаунт @Pontifex у цяперашні час займае ў сацыяльнай сетцы 26 месца, калі палічыць падпішчыкаў на ўсе дзевяць моўных версій.

Большасць карыстальнікаў “Twitter” сочаць за іспанамоўным профілем Францішка – 12 мільёнаў. На англамоўную версію падпісаны амаль 10 мільёнаў, італьянскамоўную – амаль 4 мільёны, нямецкамоўную – больш за 360 тыс. Цікава, што вялікай папулярнасцю карыстаецца лацінскамоўная версія – на яе падпісаліся больш за 620 тыс. чалавек. 

Колькасць карыстальнікаў, якія сочаць за “папскім” профілем у “Twitter” расце вельмі хутка. У параўнанні з красавіком 2015 г. яна вырасла на траціну. З таго часу кожны дзень акаунт у сярэднім прыцягваў 20 тыс. новых карыстальнікаў.

Папа Францішак з часу свайго абрання, 13 сакавіка 2013 г., скіраваў больш за 700 твітаў. Акаўнт @Pontifex быў створаны ў снежні 2012 г. падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI.

be.radiovaticana.va

 

 

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць