Папа маліўся ў Ватыкане аб ахвярах тэракту на вяселлі ў Турцыі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Ад выбуху тэрарысткі-смяротніцы загінулі мінімум 50 чалавек.
Папа Францішак звярнуўся да вернікаў у сувязі з тэрарыстычным актам, які адбыўся на поўдні Турцыі. “Да мяне дайшла сумная навіна пра крывавы напад, які ўчора ўдарыў па ўмілаванай Турцыі. Памолімся за ахвяр, за тых, хто загінуў і атрымаў раненні і папросім аб дары спакою для ўсіх”, - сказаў Папа 21 жніўня 2016 г. пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане.
Пасля свайго звароту Францішак памаліўся ў цішыні, а затым разам з прысутнымі на плошчы св. Пятра пілігрымамі.
Тэракт быў здзейснены вечарам 20 жніўня ў паўднёватурэцкім горадзе Газіянтэп, недалёка ад мяжы з Сірыяй, падчас святкавання вяселля. Паводле паведамленняў СМІ, у выніку выбуху, які ўчыніла тэрарыстка-смяротніца, загінулі па меншай меры 50 чалавек і каля 100 атрымалі раненні.
Related items
- «Трымаецца, не скардзіцца, просіць аб малітве». Святар з Валожына – паўгода ў зняволенні
- Правілы прызнання цудоўных з'яў змянілі ў Ватыкане
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне