BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане заснавальніка Facebook

Цукерберг падарыў Францішку беспілотнік для раздачы інтэрнэту.

Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане заснавальніка і генеральнага дырэктара сацыяльнай сеткі “Facebook” Марка Цукерберга. Сустрэча прайшла 29 жніўня 2016 г. у Апостальскім палацы. Амерыканскага праграміста і прадпрымальніка суправаджала жонка Прысцыла Чан.

У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася “як выкарыстоўваць камунікатыўныя тэхналогіі для змягчэння вастрыні праблемы беднасці, спрыяння культуры сустрэчы і распаўсюджвання паслання надзеі, асабліва сярод самых абдзеленых”, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк.

Святы Айцец не ў першы раз сустракаецца з прадстаўнікамі сусветнай інтэрнэт-індустрыі. У студзені 2016 г. ён прыняў на аўдыенцыі кіраўніка амерыканскай карпарацыі “Google” Эрыка Шміта, а праз тыдзень кіраўніка “Apple” Цімаці Кука.

26 лютага Ватыкан наведаў заснавальнік “Instagram”  Кевін Сістром. Пасля з’яўленння профілю Францішка ў гэтай сацыяльнай сетцы Марк Цукерберг напісаў у “Facebook”: “Папа Францішак, вітаю у “Instagram”! Незалежна ад практыкаванай рэлігіі, нас усіх натхняе пакора і спачуванне папы Францішка”. 

Ён запэўніў, што будзе сачыць за профілем Пантыфіка і за яго “сталым абменам пасланнем міласэрнасці, роўнасці і справядлівасці ў свеце”. Трэба адзначыць, што ў красавіку 2012 г. кампанія “Facebook” набыла “Instagram”, паведамляе be.radiovaticana.va

Як напісаў на сваёй старонцы ў ФБ сам Цукерберг, "гэта была сустрэча, якую мы ніколі не забудзем", і дадаў, што падарыў Францішку мініяцюрную мадэль дрона Aquila. Гэты беспілотнік з'яўляецца здольны праз Wi-Fi "раздаваць" інтэрнэт там, дзе ёсць праблемы з доступам да Сеткі.

За гадзіну гэтае паведамленне заснавальніка Facebook атрымала амаль 90 тыс. "лайкаў" і больш за 2 тыс. каментароў.

Media

Last modified onПанядзелак, 29 Жнівень 2016 21:30
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць