BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа расказаў, што духоўна суправаджае гомасэксуалістаў

Езус не адхіляе геяў, іх можна прывесці да Бога.

Падчас зваротнага рэйса з Баку ў Рым 2 кастрычніка 2016 г. Францішак у размове з журналістамі патлумачыў, чаму ён асуджае гендэрную тэорыю ў школах, а таксама чаму трэба суправаджаць гомасексуальных асоб і набліжаць іх да Бога. Сярод мэтаў сваіх наступных падарожжаў ён назваў Партугалію, Індыю і Бангладэш. Не абышлося і без пытання пра набліжэнне кансісторыя, на якім будуць названыя імёны новых кардыналаў. Таксама Пантыфік узняў праблему адносін з Кітаем.

Адказваючы на пытанне аб душпастырстве гомасексуальных асоб, Святы Айцец прызнаўся, што як святар, біскуп і Пантыфік суправаджаў і суправаджае гэтых людзей, спрабуючы прывесці іх да Бога. Ён падкрэсліў, што Езус іх не адхіляе і адзначыў неабходнасць дэталёвага разгляду кожнай асобнай справы. Такія выпадкі павінны вырашацца так, як гэта магчыма, заўсёды прымаючы пад увагу Божую міласэрнасць, праўду, але заўсёды з адкрытым сэрцам, сказаў ён. У той жа час, Францішак рашуча асудзіў увядзенне ў школах гендэрнай тэорыі, што прывяло да змены менталітэту грамадства. “Гэта ідэалагічная каланізацыя”, - сказаў ён. 

Іншае пытанне тычылася прыняцця ў Касцёле разведзеных. Францішак заўважыў, што ўсё, што ён думае па гэтым пытанні можна знайсці ў адгартацыі „Amoris laetitia”, 4-ы раздзел якой назваў цэнтральным. Тым не менш, ён адзначыў, што сёння мы з’яўляемся сведкамі сусветнай вайны супраць сужэнства.

Пантыфік падкрэсліў, што ў душпастырстве праблемы сужэнстваў трэба вырашаць з улікам чатырох крытэрыяў: прымаць параненую сям’ю, суправаджаць яе, разглядаць кожны канкрэтны выпадак асобна і ўключаць сям’ю ў жыццё Касцёла.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць