BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа ў відэа-пасланні: хрысціяне разам на службе чалавецтву

Францішак заклікае да малітвы аб адзінстве і супрацоўніцтве хрысціян.

У пачатку новага года, Францішак запрашае хрысціян розных канфесій да сумеснай працы ў служэнні тым, хто жыве ў нястачы. Ён робіць гэта ў спецыяльным відэа-пасланні, у якім асабіста прадстаўляе папскую малітоўную інтэнцыю на студзень: “Каб усе хрысціяне, захоўваючы вернасць вучэнню Пана, уключыліся праз малітву і братэрскую любоў у аднаўленне поўнай эўхарыстычнай камуніі і супрацоўнічалі, адказваючы на бягучыя выклікі, якія стаяць перад чалавецтвам”.

“У сучасным свеце многія хрысціяне розных Цэркваў працуюць разам на службе патрабуючым, у абароне чалавечага жыцця, годнасці, стварэння і супраць несправядлівасці, - сказаў Папа ў сваім каментары да відэа. Гэта жаданне ісці разам, працаваць разам у службе і салідарнасці для самых слабых і пакутуючых, з’яўляецца матывам радасці для ўсіх. Аб’яднай твой голас з маім, молячыся, каб усе спрыялі праз малітву і братэрскую любоў аднаўленню поўнага касцёльнага адзінства ў службе выклікам чалавецтва”.

Першае ролік Францішка з прэзентацыяй малітоўнай інтэнцыі з’явіўся ў студзені 2016 г. Дванаццаць папскіх відэа-пасланняў набралі ў інтэрнэце 13 мільёнаў паказаў.

be.radiovaticana.va

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць