Папа пералічыў грошы на барацьбу з голадам у Афрыцы
- Written by Katolik.life
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Ва ўсходняй Афрыцы каля 22 мільёнаў чалавек пакутуюць ад голаду.
Папа Францішак зрабіў грашовае ахвяраванне Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, каб дапамагчы насельніцтву ўсходняй Афрыкі, што пакутуе ад голаду і несправядлівага размеркавання прадуктаў харчавання. “Гэта сімвалічны ўнёсак у праграму “ФАО” па забеспячэнні насеннем вясковых сем’яў, якія жывуць у рэгіёнах, дзе накладваюцца адзін на адно вынікі канфліктаў і засухі”, – патлумачыў Святы Айцец.
Ва ўсходняй Афрыцы каля 22 мільёнаў чалавек пакутуюць па прычыне голаду. Цяжкая сітуацыя назіраецца ў Паўночным Судане, дзе “каля 6 мільёнаў жыхароў краіны штодня змагаюцца за пошук дастатковай колькасці ежы”, нагадала Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН у адмысловым паведамленні. Колькасць асоб, якія патрабуюць гуманітарнай дапамогі ў пяці іншых краінах усходняй Афрыкі – Самалі, Эфіопіі, Кеніі, Танзаніі і Угандзе – дасягае 16 мільёнаў. З канца 2016 г. гэтая лічба ўзрасла амаль на 30%, гаворыцца ў справаздачы арганізацыі.
16 кастрычніка 2017 г., у Сусветнага дня харчавання, папа Францішак наведае штаб-кватэру “ФАО” і прыме ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да гэтай даты. Сёлета свята будзе адзначацца пад дэвізам “Змяніць будучыню міграцыі. Інвеставаць у харчовую бяспеку і ў сельскае развіццё”.
Аб сваім жаданні далучыцца да гуманітарнай дзейнасці Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН у паўднёвасуданскім рэгіёне Пантыфік аб’явіў у пачатку ліпеня ў сваім прывітальным звароце на адкрыццё 40-й сесіі агульнай канферэнцыі ФАО. Рашэнне пералічыць суму грошай на падтрымку сельскагаспадарчага сектара гэтай краіны “з’яўляецца дадаткам да працы, якую ажыццяўляе Каталіцкі Касцёл згодна са сваім пакліканнем, быць побач з беднымі гэтай зямлі і суправаджаць плённыя намаганні людзей на іх карысць”, падкрэсліў Францішак.
Related items
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам