BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Відэазварот Папы: маліцеся за сучасных мастакоў

Францішак просіць Бога, каб творчасць дапамагала адкрываць хараство стварэння.

Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў праз свой канал у “YouTube” чарговы відэаролік са зваротам папы Францішка, у якім ён паведамляе і тлумачыць сваю агульную інтэнцыю на жнівень. На працягу бягучага месяцу Святы Айцец заклікае асаблівым чынам маліцца за мастакоў.

“Мастацтва выяўляе прыгажосць веры і нясе пасланне аб велічы Божага стварэння. Таму, калі захапляемся мастацкім творам ці цудам прыроды, адкрываем, што ўсё нам прамаўляе аб Ім і Яго любові. Молімся за мастакоў нашага часу, каб праз сваю творчасць, дапамагалі нам адкрыць прыгажосць стварэння”, - заклікаў Пантыфік.

З 2017 г. на кожны месяц прызначаецца толькі адна папская інтэнцыя – па чарзе – або евангелізацыйная, або агульная. Раней на кожны месяц іх было дзве.

be.radiovaticana.va

Media

Last modified onПятніца, 04 Жнівень 2017 16:47
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць