BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа Францішак: «Я вельмі баюся ядзернай вайны»

Пантыфік папярэджвае, што чалавецтву пагражае фрагментарная трэцяя сусветная вайна: «Мы знаходзімся на мяжы, дастаткова нейкага выпадку».

15 студзеня 2018 г. Папа Рымскі Францішак распачаў «падарожжа міру» ў Чылі і Перу, нягледзячы на землятрус і пратэсты. Гэтае падарожжа стала 22-м пастырскім візітам Францішка за межы Італіі. Яно будзе працягвацца сем дзён. Сумарная адлегласць, якую здзейсніць Пантыфік за гэты час, з улікам перамяшчэння паміж гарадамі дзьвюх лацінаамерыканскіх краін, складзе амаль 30 тыс. км. Францішак стане другім пасля св. Яна Паўла II Пантыфікам, які наведвае Перу і Чылі. Праграмай візіту прадугледжана трохдзённае прабыванне Святога Айца ў Чылі. Ужо 18 студзеня ў другой палове дня Францішак накіруецца ў Перу.

На борце самалёта Пантыфік правёў кароткую сустрэчу з супрацоўнікамі СМІ, якія традыцыйна суправаджаюць Святога Айца ў яго Апостальскіх падарожжах. Заклік да прадухілення ядзернай вайны стаў галоўным пасланнем Папы. Яно ўвасобілася ў паштоўцы з рэпрадукцыяй фотаздымка з трагічным сюжэтам наступстваў бамбардзіроўкі японскага Нагасакі.

Паштоўкі Францішак раздаў журналістам-суразмоўцам. На чорна-белай фотакартцы 1945 г. амерыканскі фатограф адлюстраваў маленькага хлопчыка з Нагасакі, які трымае на сваіх плячах цела памерлага падчас ядзернага ўдару малодшага браціка ў чаканні яго крэмацыі. Выкананую на аснове гэтай рэпрадукцыі паштоўку суправаджае надпіс “Плён вайны”, а таксама рэмарка па-іспанску, якая тлумачыць роспач хлопчыка, бачная па тым, як ён “да крыві прыкусвае губы”.

Гэтым моцным і чуллівым пасланнем Францішак асудзіў разбуральныя наступствы любых канфліктаў і выказаў сваю занепакоенасць рызыкай развязвання “фрагментарнай трэцяй сусветнай вайны”, якая сёння пагражае чалавецтву.

Францішак падышоў да кожнага з суправаджаючых яго журналістаў, каб прывітацца. На пытанне, ці баіцца ён ядзернай вайны, прызнаўся: “Так, вельмі баюся. Мы знаходзімся на мяжы, дастаткова нейкага выпадку. Мы не можам цярпець такую сітуацыю. Нам неабходна ліквідаваць ядзерную зброю”, цытуе be.radiovaticana.va.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць