BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

23 лютага - Дзень малітвы і посту за мір

Папа Францішак заклікаў далучыцца да гэтай ініцыятывы "некатолікаў" і "нехрысціянаў".

Папа Францішак абвясціў пра дзень малітвы і посту за мір у свеце, асабліва ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Паўднёвым Судане.  Ён таксама заклікаў далучыцца да гэтай ініцыятывы “некатолікаў” і “нехрысціян”. 

“З-за трагічных, працяглых канфліктаў у розных частках свету заклікаю ўсіх веруючых прыняць удзел у спецыяльным Дні малітвы і посту, які пройдзе 23 лютага 2018 г., у пятніцу першага тыдня Вялікага Посту. У гэты дзень будзем асабліва маліцца за народы  Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Паўднёвага Судана. Як і ў іншых падобных выпадках, запрашаю таксама  братоў і сясцёр, некатолікаў і нехрысьціян, далучыцца да гэтай ініцыятывы у спосаб, які яны лічаць найбольш адпаведным, але ўсе разам".

Беларускія вернікі таксама памятаюць у малітвах аб брацкім украінскім народзе, які доўгі час пакутуе ад ваеннага канфлікту на Данбасе.

Наш Нябесны Айцец заўсёды слухае сваіх дзяцей, якія звяртаюцца да Яго ў болі і смутку. “Ён аздараўляе скрышаных сэрцам і раны завязвае ім” (Пс 147,3). Звяртаюся з сардэчным заклікам, каб таксама і мы пачулі гэты крык, і кожны з нас у сваім сумленні, перад Богам, задаў сабе пытанне: “Што я магу зрабіць для  міру?”.  Безумоўна, мы можам маліцца; але не толькі: кожны можа канкрэтна сказаць “не” гвалту, наколькі гэта залежыць ад яго. Таму што перамогі, атрыманыя ў выніку насілля - гэта фальшывыя перамогі. Затое праца на карысць міру стварае дабро для ўсіх, сказаў Папа.

Last modified onПятніца, 23 Люты 2018 20:20
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць