BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Цяпер афіцыйна: Папа Францішак будзе ў 40 км ад Беларусі

Пантыфік наведае Літву, Латвію і Эстонію ў верасні 2018 года.

Папярэдняя інфармацыя пра тое, што Папа Рымскі Францішак наведае краіны Прыбалтыкі ў 2018 годзе, атрымала пацверджанне. Прымаючы запрашэнне кіраўнікоў дзяржаў і біскупаў, Папа Францішак зробіць апостальскі візіт у прыбалтыйскія дзяржавы з 22 па 25 верасня. У гэты час ён наведае Вільню і Каўнас у Літве, Рыгу і Аглону ў Латвіі і Талін ў Эстоніі. Такую інфармацыю распаўсюдзілі 9 сакавіка службы Ватыканскага радыё, афіцыйнага СМІ Святога Пасаду.

Адзначым, што Вільня, дзе Папа Францішак будзе служыць святую Імшу 22 верасня і сустракацца з моладдзю, знаходзіцца ўсяго ў 40 кіламетрах ад беларускай мяжы. Таму сустрэча з Папам у суседняй дзяржаве стане выдатнай магчымасцю для каталіцкай моладзі Беларусі, большая частка якой не зможа па фінансавых прычынах трапіць на Сусветныя дні моладзі ў Панаме.

У 2018 годзе Літва святкуе 100-годдзе дзяржавы, якая існавала з 1918 па 1940 годы. Паводле апошняга перапісу насельніцтва, да католікаў сябе далучаюць 77% насельніцтва краіны. Папа Рымскі, на той момант - Ян Павел II - наведваў Літву ў 1993 годзе.

Last modified onПятніца, 09 Сакавік 2018 16:16
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць