У свае імяніны Папа пачаставаў марозівам бедных і бяздомных
- Written by Katolik.life
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
3 тыс. Порцый размеркавалі сярод людзей, якіх прымаюць у Рыме структуры "Caritas".
23 красавіка 2018 г., ва ўспамін св. Юрыя, папа Францішак адзначае імяніны. З гэтай нагоды Апостальская Элемазінарыя, якая ад імя Пантыфіка займаецца дабрачыннай дзейнасцю, падрыхтавала салодкі падарунак для бедных.
Святы Айцец пажадаў адсвяткаваць свае імяніны ў лучнасці з найбольш патрабуючымі і бяздомнымі, - гаворыцца ў спецыяльнай заяве папскай структуры. - Таму Апостальская Элемазінарыя размяркуе у дзень, калі Касцёл успамінае св. Юрыя, 3 тыс. порцый марозіва сярод людзей, якіх прымаюць сталовыя, інтэрнаты і структуры, што дзейнічаюць у Рыме пад эгідай “Caritas”.
У Святым Пасадзе дзень імянінаў Папы вольны ад працы. У час пантыфікату Яна Паўла ІІ гэта было 4 лістапада, а Бэнэдыкта XVI – 19 сакавіка.
Хорхэ Марыа Берголіа нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе. Прыняў хрост 25 снежня таго ж года ў базыліцы Маці Божай Дапамогі Верных.
Related items
- Як усміхаецца найстарэйшы іерарх Беларусі? Неафіцыйны рэпартаж з Янава
- Правілы прызнання цудоўных з'яў змянілі ў Ватыкане
- У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы