BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дзеля міру ў Паўднёвым Судане Папа пацалаваў ногі лідэрам краіны

За час вайны тут загінулі дзясяткі тысяч чалавек

Папа заклікаў да прымірэння ў Паўднёвым Судане. Вечарам 11 красавіка 2019 г. ён сустрэўся з палітычнымі лідэрамі гэтай афрыканскай краіны, якія знаходзіліся ў Ватыкане на двухдзённых рэкалекцыях.

Просячы палітыкаў аб захаванні міру Святы Айцец, парушыўшы пратакол, стаў перад імі на калені і пацалаваў ім ногі.

У прамове Францішак зазначыў, што рэкалекцыі былі нагодай, каб набрацца сіл для прадаўжэння мірнага працэсу, а таксама часам для ўсведамлення адказнасці за даручаныя абавязкі і місію, якую яны павінны выканаць.

“Не забывайцеся, што нам, палітычным і рэлігійным лідэрам, Бог даручыў заданне быць правадырамі свайго народу. Ён даў нам шмат і менавіта таму спытае з нас нашмат больш. Ён спытае з нас рахунак з нашай службы і нашага кіравання, з нашай адданасці справе міру і агульнага дабра...”, - дадаў Папа.

Пантыфік нагадаў пра цяжкую сітуацыю мільёнаў жыхароў Паўднёвага Судана, крык якіх, асабліва самых бедных і патрабуючых, даходзіць аж да неба і кранае сэрца Бога. Ён запэўніў, што памятае пра ўсіх з надзеяй на тое, што полымя вайны ў гэтай краіне згасне назаўсёды.

"Заклікаю вас шукаць тое, што яднае, пачынаючы з прыналежнасці да аднаго народу, і пераадольваць тое, што раздзяляе. Людзі стомленыя і змучаныя мінулымі войнамі: памятайце, што з вайной губляецца ўсё! Ваш народ сёння прагне лепшай будучыні, шлях да якой ляжыць праз прымірэнне і супакой", - сказаў Святы Айцец.

Рэкалекцыі для палітычных і рэлігійных лідэраў Паўднёвага Судана праходзілі ў Ватыкане 10-11 красавіка 2019 г. У іх прымалі ўдзел члены Прэзідыума Паўднёвага Судана і восем членаў Рады Цэркваў гэтай афрыканскай краіны.

vaticannews.va/be

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць