BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Аб мараках і робататэхніцы - за што будзе маліцца Папа ў 2020 годзе

Публікуем інтэнцыі Пантыфіка на 2020 год, каб злучацца з ім у агульнай малітве

Сталі вядомымі малітоўныя намеры Папы Рымскага на 2020 год. Штомесячную інтэнцыю Пантыфіка неабходна ведаць малітоўным групам, напрыклад, колам «Жывога Ружанца», якія далучаюцца да Папы ў малітве. Таксама кожны каталіцкі вернік можа звяртацца да Бога ў малітоўным намеры Пантыфіка.

СТУДЗЕНЬ

Каб хрысціяне і тыя, хто належыць да іншай рэлігіі, а таксама людзі добрай волі садзейнічалі міру і справядлівасці ва ўсім свеце.

ЛЮТЫ

Каб быў пачуты заклік нашых братоў і сясцёр-мігрантаў, якія сталі ахвярамі злачыннага гандлю людзьмі.

САКАВIК

Каб Касцёл у Кітаі захоўваў сваю вернасць Евангеллю і ўзрастаў у адзінстве.

КРАСАВIК

Каб усе, якiя пакутуюць ад залежнасцяў, атрымалі дапамогу і былі акружаны клопатам.

ТРАВЕНЬ

Каб дыяканы, якiя верныя ў сваім служэнні Слову і бедным, сталі жыватворным знакам для ўсяго Касцёла.

ЧЭРВЕНЬ

Каб тыя, хто пакутуе, знайшлі шляхі жыцця, дазваляючы сабе быць закранутымі Сэрцам Езуса.

ЛIПЕНЬ

Каб у сем'ях панавалі любоў, павага і згода.

ЖНIВЕНЬ

За ўсіх людзей, якія працуюць і жывуць на моры, за маракоў, рыбакоў і іх сем'і.

ВЕРАСЕНЬ

Каб рэсурсы планеты не рабаваліся, а размяркоўваліся справядліва і паважліва.

КАСТРЫЧНIК

Каб свецкія вернікі, асабліва жанчыны, у сілу хросту, у большай ступені ўключаліся ў прыняцце адказнасці за Касцёл.

ЛIСТАПАД

Каб прагрэс у галіне робататэхнікі і штучнага інтэлекту заўсёды заставаўся на службе чалавецтву.

СНЕЖАНЬ

Каб нашы асабістыя адносіны з Езусам Хрыстом ажыўляліся Божым Словам і малітоўным жыццём.

Last modified onСерада, 18 Снежань 2019 22:06
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць