BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Чаму важна хрысціць дзяцей у маленстве?

Патлумачыў Папа і супакоіў бацькоў: не хвалюйцеся, калі дзіця плача ў царкве

12 студзеня 2020 г, у свята Хросту Пана, у Сікстынскай капэле Папа ўдзяліў сакрамэнт хросту 32 немаўлятам: 17 хлопчыкам і 15 дзяўчынкам. У гаміліі ён заклікаў бацькоў да перадачы веры дзецям.
 
Францішак заўважыў, што як Езус прыйшоў да Яна Хрысціцеля, каб атрымаць хрост, так прыходзяць і бацькі, просячы аб хросце для сваіх дзяцей. Ён нагадаў, што адказваючы Яну аб прычыне свайго рашэння, Езус сказаў: “Бо так належыць нам выканаць усё, што справядліва” (Мц 3,15).

“Ахрысціць дзіця – гэта ўчынак справядлівасці ў адносінах да яго. Чаму? Таму што ў хросце мы даем яму скарб, у хросце мы даем яму задатак: Святога Духа. У сакрамэнце хросту дзіця атрымлівае моц Святога Духа, які будзе яго бараніць, дапамагаць яму на працягу ўсяго жыцця. Вось чаму так важна хрысціць дзяцей – каб узрасталі з моцай Святога Духа”, - патлумачыў Папа.

Святы Айцец заклікаў бацькоў дбаць аб развіцці дзяцей у моцы і святле Святога Духа праз катэхізацыю, навучанне і прыклад, які могуць атрымаць у сям’і.

На заканчэнне сваёй кароткай імправізаванай гаміліі Францішак заклікаў бацькоў не хвалявацца, каб дзеці пачнуць плакаць падчас св. Імшы, падкрэсліўшы, што “гэта цудоўнае казанне, калі дзіця плача ў касцёле”.

Большасць ахрышчаных немаўлятаў – гэта дзеці супрацоўнікаў розных устаноў Дзяржавы Ватыкан і Святога Пасаду. Эўхарыстую разам з Пантыфікам канцэлебравалі арцыбіскуп Георг Генсвайн, прэфект Папскага дома, і арцыбіскуп Фернанда Вэрхес, генеральны сакратар Губернатарату Дзяржавы Ватыкан.

vaticannews.va/be

Last modified onСерада, 15 Студзень 2020 17:25
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць