BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Хто скраў Раство, распавёў Папа Рымскі

Францішак адказаў, як вярнуць свята і сустрэць Божае Нараджэнне па-сапраўднаму

У апошнюю перад Раством, чатвёртую нядзелю Адвэнта, Папа Рымскі Францішак заклікаў вернікаў звярнуць асаблівую ўвагу на бедных і патрабуючых, памятаючы, што менавіта ў іх прысутнічае Езус Хрыстус. 20 снежня на малітве «Анёл Панскі» ў Ватыкане пантыфік заклікаў:

- У гэты вельмі складаны час, замест таго, каб наракаць з прычыны перашкодаў, якія чыніць нам пандэмія, зробім штосьці для тых, хто мае менш чым мы: не чарговы падарунак для нас і нашых сяброў, але для патрабуючага, пра якога не думае ніхто! - цытуе vaticannews.va/be. - І яшчэ адна парада: каб Езус нарадзіўся ў нас, падрыхтуем нашы сэрцы, будзем маліцца, не дазволім спажывальніцтву кіраваць намі… Важным з’яўляецца Езус. Дарагія браты і сёстры, спажывальніцтва скрала ў нас Божае Нараджэнне. Спажывальніцтва не мае нічога супольнага з бэтлеемскімі яслямі: менавіта ў іх можна знайсці рэальнасць, беднасць, любоў. Падрыхтуем нашы сэрцы як Марыя: зробім яго свабодным ад зла, адкрытым, гатовым прыняць Бога.

Папа нагадаў, што Езус прысутнічае ў людзях, якія пакутуюць. Ён пажадаў, каб Божае Нараджэнне стала для вернікаў часам блізкасці да Хрыста ў гэтых братах і сёстрах:

- Менавіта брат, які знаходзіцца ў патрэбе - гэта тыя яслі, да якіх мы павінны скіравацца з салідарнасцю. Гэта жывыя яслі. Яслі, у якім мы па-сапраўднаму сустрэнем Адкупіцеля знаходзяцца ў асобах, якія маюць патрэбу. Будзем жа крочыць у кірунку святой ночы і будзем чакаць спаўнення таямніцы Збаўлення.

Last modified onПанядзелак, 21 Снежань 2020 14:32
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць