BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Вёз у машыне схаванага пад коўдрай». Папа Рымскі распавёў, што рабіў пры дыктатуры ў Аргентыне

Таксама Францішак прызнаўся, што яго супакойвае і як ён уяўляе сваю смерць

У інтэрв'ю аргентынскаму La Nación Папа Рымскі Францішак адзначыў, што ніколі не праходзіў псіхааналіз, аднак кансультаваўся з псіхіятрам, калі быў правінцыялам езуітаў падчас дыктатуры ў Аргентыне. “Мне гэта дапамагло пераадолець страх. Здаралася, я хаваў некаторых людзей і дапамагаў ім пакінуць краіну. Уявіце, як мне было страшна, калі вёз у машыне кагосьці, схаванага толькі пад коўдрай, і праходзіў тры ваенныя блокпасты. Напружанне было велізарным”, - патлумачыў Пантыфік.

Ён падкрэсліў, што сустрэчы з псіхіятрам таксама дапамаглі яму навучыцца кантраляваць сябе і пазбягаць паспешных рашэнняў. Францішак звярнуў увагу на тое, што кожны святар павінен ведаць чалавечую псіхалогію.

Папа таксама распавёў пра сваю трывогу з прычыны жадання зрабіць усё адразу. Ён падкрэсліў, што ў жыцці трэба вучыцца тармазіць. Адзін з яго метадаў – слухаць творы Баха. “Гэта супакойвае мяне і дазваляе лепш аналізаваць праблемы”, - прызнаў Святы Айцец.

У канцы інтэрв'ю журналіст спытаў у Францішка, ці думае ён пра смерць. “Так, але я яе не баюся”, - адказаў той. На пытанне, як ён уяўляе ўласную смерць, ён адказаў: “у якасці Пантыфіка, дзеючага або на пенсіі. У Рыме. Я больш не вярнуся ў Аргентыну”, - заключыў Папа.

vaticannews.va/be

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць