Logo
Print this page

Папа Рымскі зняўся ў серыяле Netflix - пра што ён?

Эпізоды называюцца: Каханне, Мары, Барацьба і Праца. Фільм пабудаваны на дыялогах пажылых і маладых людзей

Францішак выступіць у новым дакументальным серыяле стрымінгавага сервіса Netflix, які хутка выйдзе ў эфір. Папа распавядзе ў ім пра адносіны паміж пакаленнямі.

Галоўны рэдактар італьянскага выдання La Civiltà Cattolica і блізкі папскі супрацоўнік кс. Антоніа Спадара падзяліўся інфармацыяй з італьянскім каналам Sky/tg24. Упершыню серыял пакажуць на Рымскім кінафестывалі, які пройдзе 14-24 кастрычніка 2021 г. Каля Божага Нараджэння ён з’явіцца на Netflix.

У чатырох частках фільма Stories of a Generation con Papa Francesco мужчыны і жанчыны, якім за 70, размаўляюць з маладымі людзьмі ва ўзросце да 30 гадоў на агульначалавечыя тэмы. Эпізоды называюцца: Любоў, Мары, Барацьба і Праца. Тут выступяць амерыканскі рэжысёр Марцін Скарсэзэ, брытанская антраполаг Джэйн Гудал і аргентынская праваабаронца Эстэла Барнс дэ Карлота.

Папа ў размове з кс. Спадара пракаментуе некаторыя жыццёвыя сітуацыя, пра якія распавядуць асобы і пары з розных куткоў свету.

У 2019 г. Netflix зняў фільм Два папы пра Францішка і яго папярэдніка Бэнэдыкта XVI. Цяперашні Пантыфік неаднаразова падкрэсліваў важнасць дыялогу паміж пакаленнямі.

vaticannews.va/be

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.