BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа Рымскі накіраваў 100 тыс. еўра на дапамогу мігрантам на беларуска-польскай мяжы

У ТЛЦ «Брузгі» працягвае знаходзіцца каля 500 мігрантаў - ужо звыш 70 дзён

Ватыканская Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека 18 студзеня распаўсюдзіла інфармацыю аб рашэнні Папы Рымскага Францішка фінансава дапамагчы мігрантам на беларуска-польскай мяжы. Святы Айцец вырашыў накіраваць унёсак у памеры 100 тысяч еўра на карысць груп мігрантаў, якія апынуліся паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама ў дапамогу Caritas Polska для вырашэння надзвычайнай міграцыйнай сітуацыі на мяжы паміж дзвюма краінамі, - гаворыцца ў заяве.

Паводле афіцыйных звестак, у транспарта-лагістычным цэнтры «Брузгі» ў Гродзенскай вобласці працягвае знаходзіцца каля 500 мігрантаў - пераважна з краін Азіі і Афрыкі, у тым ліку гэта жанчыны і дзеці. Раней яны публічна звярталіся да Пантыфіка з просьбай аб падтрымцы. Лагер мігрантаў стаіць на мяжы Беларусі і Польшчы ўжо звыш 70 дзён.

Гродзенская арганізацыя каталіцкай дабрачыннай міссіі Caritas, а таксама каталіцкія вернікі з усёй Беларусі, дапамагалі мігрантам - збіралі вопратку, прадукты і грашовыя ахвяраванні.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць