Папа Рымскі - расійскім агрэсарам: «У імя Бога прашу: спыніце гэтую бойню!»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Францішак назваў Марыупаль горадам-пакутнікам і сімвалам страшнай вайны, якая спусташае Украіну
“Перад абліччам варварства забойства дзяцей, нявінных людзей і безабаронных мірных жыхароў не існуе стратэгічна слушных прычын: трэба спыніць недапушчальную ўзброеную агрэсію, перш чым яна ператворыць гарады ў могілкі”, - адзначыў Папа. Яго вельмі асабісты і эмацыянальны зварот прагучаў 13 сакавіка 2022 года пасля малітвы Анёл Панскі.
“З болем у сэрцы я далучаюся да голасу простых людзей, якія просяць спыніць вайну. У імя Бога, пачуйце крык тых, хто пакутуе, і пакладзіце канец бамбардзіроўкам і атакам! Засяродзьцеся па-сапраўднаму і рашуча на перамовах, на эфектыўнасці і бяспечнасці гуманітарных калідораў. У імя Бога я прашу вас: спыніце гэтую бойню!” - звярнуўся ён да агрэсараў.
Францішак заклікаў да прыняцця шматлікіх бежанцаў, “у якіх прысутнічае Хрыстус”, і падзякаваў за вялікую сетку салідарнасці, сфарміраваную з пачатку вайны.
Святы Айцец папрасіў католікаў узмоцніць малітву за мір. “Бог з’яўляецца Богам міру, а не вайны, і тыя, хто падтрымлівае насілле, зневажаюць Яго імя”, - падкрэсліў Папа, запрашаючы фізічна і духоўна прысутных на плошчы святога Пятра да ціхай малітвы за тых, хто пакутуе, і за тых, хто развязаў і падтрымлівае вайну, “каб Бог навярнуў іх сэрцы да цвёрдай волі да міру”.
Related items
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла